На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета
На пляжах у Гродне з’явілася незвычайная тэхніка, якая прыцягнула ўвагу жыхароў. Знешне яна нагадвае сельскагаспадарчыя машыны, але выкарыстоўваецца зусім для іншых мэтаў, піша прэс-служба Гродзенскага гарвыканкама.

Гэта машына — спецыяльнае абсталяванне для механічнай ачысткі пяску. З яе дапамогай прасейваюць пясок, каб выдаліць камяні, смецце і іншыя староннія прадметы.
Работы ўжо праводзяцца ў тым ліку на пляжы Юбілейнага вадасховішча. Тэхніка пасля мадэрнізацыі можа выдаляць нават дробныя элементы — напрыклад, кавалкі ракавін, дробныя каменьчыкі і дробнае смецце. Дзякуючы гэтаму павышаецца якасць уборкі і бяспека для адпачывальнікаў.
Такія работы плануюць працягваць на працягу ўсяго купальнага сезона. Улады таксама просяць людзей падтрымліваць чысціню і не пакідаць пасля сябе смецце.
Каментары