Грамадства11

Як праходзяць вучэбна-палявыя зборы для школьнікаў ФОТЫ

Упершыню ў Беларусі праходзяць вучэбна-палявыя зборы для вучняў 10‑х класаў — з гэтага года яны сталі абавязковымі пасля ўключэння ў навучальную праграму. «Флагшток» вывучыў справаздачы пра пачатак збораў у раёнах Гомельскай вобласці.

Фота: «Светлае жыццё»

У некаторых раёнах, напрыклад, у Нараўлянскім, адкрыццё збораў праходзіла пры ўдзеле старшыняў райвыканкамаў. У іншых выпадках зборы адкрывалі не толькі педагогі і чыноўнікі, але і вайскоўцы, прамаўляючы пафасныя прамовы.

У Лельчыцах на мерапрыемства запрасілі нават вакальнае трыа. У сваёй справаздачы раённыя ідэолагі не хавалі мэту заняткаў, якія абавязалі праходзіць школьнікаў — магчымы ўдзел у вайне:

«Новы час патрабуе новых герояў — людзей моцных духам, адданых сваёй Радзіме, гатовых абараняць свой дом, сваю сям’ю і сваю краіну. Наш народ ва ўсе часы славіўся мужнасцю, стойкасцю і адданасцю сваёй краіне. Нашы дзяды і прадзеды абаранялі родную зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны, праяўлялі гераізм і самаадданасць дзеля міру і свабоды. Сёння гэта задача маладога пакалення».

Фота: «Светлае жыццё»

Прадстаўнік мясцовага ваенкамата падкрэсліў ідэалагічную задачу: «На гэтых зборах будзе сфармаваны сапраўдны патрыёт Радзімы».

На фота можна ўбачыць вайскоўцаў спецназа, якія дзяжураць тут у межах «узмацнення мяжы» — яны паказалі школьнікам узбраенне.

Амаль у кожным раёне падлеткам раздалі ўніформу рознага тыпу. Калі ў Лельчыцах школьнікаў адзелі ў чырвоныя і зялёныя майкі і бейсболкі, то ў іншых раёнах, пераважна, у камуфляжную форму. У некаторых раёнах, у прыватнасці, у Жыткавіцкім, ніякай уніформы наогул не далі.

Фота: «Чачэрскі веснік»

Намёты таксама амаль усюды розныя: недзе сучасныя турыстычныя, у іншых месцах — старыя савецкія, у некаторых выпадках — наогул гандлёвыя палаткі, а дзе-нідзе — пазычаныя ў вайскоўцаў.

Фота: «Новае Палессе»

Як распавядаў «Флагшток», дзеля правядзення збораў у многіх раёнах праводзілі тэндары на закупку вінтовак, намётаў і іншых прадметаў, але на Гомельшчыне такія закупкі абвяшчалі, у асноўным, толькі для арганізацыі харчавання.

З мясцовых бюджэтаў закупляюць процьму тавараў для правядзення збораў. Кошт адной вінтоўкі, напрыклад, — амаль 2,4 тыс. рублёў.

Процівагазы, макеты аўтаматаў і гранат, аўтаматныя ражкі, папяровыя карты — усё гэта таксама дасталі ваенрукі са старых савецкіх запасаў.

Фота: «Новае Палессе»

Намётавыя лагеры зладзілі на школьных стадыёнах, у некаторых месцах лагеры зрабілі перасоўнымі, а ёсць выпадкі, калі школьнікі наогул начуюць у спартзалах, а не ў намётах. Да прыкладу — у Чачэрску і Ельску. Відаць, там намёты для збораў дастаць не змаглі, і падлеткі спяць у ложках з рознымі пасцельнымі камплектамі: імаверна, кожнаму прыйшлося прыносіць свой з дому.

Фота: «Народны голас»

Каментары1

  • Вагнер
    28.05.2026
    Что будет если передернуть и направить на инструктора и идеолога?

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа15

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа15

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць