Грамадства77

МЗС Беларусі назваў ядзерную зброю «найбольш рацыянальнай мерай нацбяспекі»

На фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне беларускі МЗС тлумачыў сваю пазіцыю замежным дыпламатам. 

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта 28 мая правёў брыфінг для акрэдытаваных у краіне прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Сустрэча была прысвечана дзвюм тэмам: прававым і фактычным аспектам нядаўняй сумеснай трэніроўкі ядзерных сіл Беларусі і Расіі, а таксама рэакцыі, якую яна выклікала.

Намеснік кіраўніка МЗС заявіў, што сумесныя ядзерныя трэніроўкі з Расіяй поўнасцю адпавядаюць Дагавору аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, з'яўляюцца аналагам натаўскай практыкі сумесных ядзерных місій і маюць выключна абарончы характар.

«На фоне таго, што сукупныя вайсковыя расходы суседніх Польшчы, Літвы і Латвіі ўжо ў 25 разоў перавышаюць абаронныя асігнаванні Беларусі, а натаўскі блок нарошчвае прысутнасць непасрэдна каля беларускіх межаў, ядзернае стрымліванне застаецца вымушанай, суразмернай і найбольш рацыянальнай мерай гарантавання нацыянальнай бяспекі, якая дае магчымасць пазбегнуць разбуральнай гонкі», — заявіў ён дыпламатам. 

Паводле дзяржаўнага агенцтва, Ігар Сакрэта таксама закрануў актуальныя пытанні беларуска-еўрапейскіх адносін, падрабязнасці не называюцца. 

Беларусь, якая мяжуе з усходнім флангам НАТА, цяпер стала месцам базавання найноўшых расійскіх ракетных комплексаў «Арэшнік», здольных несці ядзерныя набоі. З 18 да 21 мая прайшлі сумесныя трэніроўкі ядзерных сіл Беларусі і Расіі. Дзмітрый Пяскоў назваў супольныя вучэнні сігналам Еўропе.

24 мая прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пазваніў Аляксандру Лукашэнку. Гэта першы вядомы тэлефонны кантакт палітыкаў за больш чым чатыры гады, які адбыўся на фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне. 

Каментары7

  • Кол
    28.05.2026
    Не нацбясьпекі, а бясьпекі існага ў Беларусі акупацыйнага рэжыму. А для нацбясьпекі ядзерная зброя - нечуваная пагроза.
  • Пазбегнуць разьуральнай гонкі
    28.05.2026
    Вы яе можаце пазбегнуць толькі ў адным выпадку - калі вы не будзеце прыймаць у ёй удзел. Так што, дубіна ядзерная гэта харашо, калі ключыкі ад яе ў вас, а не ў Владзім Владзімыча. Тут сітуацыя складаная.
  • %
    28.05.2026
    Самай рацыянальнай і трывалай мерай па захоўваньні Беларусі было ўступленьне ў НАТА, хай сабе нават толькі ў НАТА

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой15

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва2

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой15

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць