Цяперашнія выбары могуць вызначыць курс Арменіі на дзесяцігоддзі наперад.

У Арменіі закрыліся выбарчыя ўчасткі і пачаўся падлік галасоў.
Яўка склала на гэтых парламенцкіх выбарах склала амаль 59% 58,97% (1,477 мільёна чалавек), паводле ЦВК.
Галоўны супернік партыі дзейнага прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна «Грамадзянская дамова» — партыя «Моцная Арменія» прарасейскага бізнэсмена Самвела Карапецяна. ЦВК адмовілася здымаць яе. У камісіі заявілі, што прадстаўленыя прыхільнікамі зняцця «Моцнай Арменіі» аргументы грунтуюцца пераважна на здагадках і не даюць дастатковых падстаў для такога рашэння. Сам Карапецян пад хатнім арыштам па абвінавачванні ў публічных закліках да гвалтоўнага захопу ўлады.
Усяго ў выбарах удзельнічалі 16 партый і 2 альянсы.
Каментары