Здароўе11

Дзеці да двух гадоў увогуле не павінны сядзець перад экранам — вынікі новага даследавання

Згодна з новым даследаваннем, спецыяльна арганізаваны для дзяцей да двух гадоў час перад экранам смартфонаў, планшэтаў або тэлевізара можа быць звязаны з шэрагам доўгатэрміновых негатыўных наступстваў. Навукоўцы прапануюць перагледзець падыходы да выкарыстання лічбавых прылад першыя гады жыцця і называюць простыя альтэрнатывы мульцікам.

Ілюстрацыйнае фота: дзеці ў Беларусі: Заря, Брест

Першы 1001 дзень жыцця — ад пачатку цяжарнасці да другога дня нараджэння — лічыцца падмуркам, на якім будуецца ўсё далейшае развіццё чалавека. Да гэтага часу афіцыйныя рэкамендацыі дазвалялі мінімальнае выкарыстанне гаджэтаў для малых, калі гэта спрыяе камунікацыі — напрыклад, відэазванкі сваякам.

Аднак эксперты з Універсітэта Лідса правялі, як піша Daily Mail, самы маштабны на сёння агляд сусветных даных, і прыйшлі да радыкальнай высновы: дзецям да двух гадоў наогул лепш не сядзець перад ніякімі экранамі.

Аўтары даводзяць, што выкарыстанне экранаў у першыя два гады жыцця звязана з павышанай небяспекай розных праблем у будучыні. Сярод іх — больш павольнае развіццё маўлення, парушэнні сну, праблемы са здароўем вачэй, а таксама большая рызыка развіцця атлусцення.

Іншыя магчымыя наступствы экраннага часу — менш магчымасцяў для наладжвання эмацыйнай сувязі з бацькамі, менш часу на гульні з аднагодкамі, празмернае ўзбуджэнне дзіцяці і звычка супакойвацца з дапамогай гаджэтаў.

Пры гэтым даследчыкі падкрэсліваюць: іх праца не павінна стаць падставай вінаваціць бацькоў. Яны адзначаюць, што сучаснае жыццё практычна немагчыма ўявіць без лічбавых тэхналогій — гаджэты выкарыстоўваюцца для працы, закупаў, атрымання медыцынскай дапамогі і зносін. Таму дзіця амаль непазбежна будзе сутыкацца з імі ў паўсядзённым жыцці.

Паводле даследавання, дзеці часцей праводзяць час са смартфонамі, планшэтамі або тэлевізарам у сем’ях, дзе дарослыя самі шмат карыстаюцца такімі прыладамі. Аднак даследчыкі падкрэсліваюць, што гаворка ідзе не пра асабістую адказнасць канкрэтных сем'яў, а пра ўплыў сучаснага лічбавага асяроддзя.

Асобна аўтары заклікалі тэхналагічныя кампаніі адказней ставіцца да сваёй прадукцыі. На іх думку, бацькам не павінны прапаноўваць кантэнт, які пазіцыянуецца як прыдатны для немаўлятаў, калі навуковыя даныя не пацвярджаюць яго карысці.

Што рэкамендуюць навукоўцы

Што ж навукоўцы прапануюць узамен? Альтэрнатывы выглядаюць простымі, але менавіта яны спрыяюць развіццю дзіцяці.

У першую чаргу яны раяць часцей бываць з дзіцем на свежым паветры. Гуляць і бавіцца на прыродзе і пляцоўках карысна для фізічнага развіцця і здароўя вачэй.

Яшчэ адна рэкамендацыя — не выкарыстоўваць экранаў падчас прыёму ежы. Гэта дапамагае фарміраваць больш здаровыя харчовыя звычкі.

Замест смартфонаў і планшэтаў даследчыкі прапануюць часцей выкарыстоўваць звычайныя, не электронныя цацкі, а таксама ствараць больш магчымасцей для жывых зносін — сумесных гульняў, размоў і сустрэч. На думку аўтараў агляду, менавіта такія формы ўзаемадзеяння спрыяюць сацыяльнаму развіццю дзіцяці.

Навукоўцы падкрэсліваюць: праблема выкарыстання экранаў дзецьмі да двух гадоў ужо набыла глабальны маштаб. Таму тое, як грамадства будзе ставіцца да яе сёння, можа паўплываць на здароўе і якасць жыцця будучага пакалення.

Каментары1

  • Асяроддзе
    06.07.2026
    Часткова праўда, а часткова як у тым анекдоце: навукоўцы высветлілі што без ног сабака не чуе, бо не рэагуе на каманду "бяжы".
    Экран небяспечны сам па сабе, факт, а чаму адны бацькі даюць дзецям бавіць час у ім больш часу чым іншыя? Можа таму што дзіцё да вялікага ўзросту не можа самастойна выйсці на вуліцу без рызыкі для жыцця ад таго ж аўтатранспарту, як мінімум?

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць