Свет33

Меланія Трамп цяпер бліжэй да Нобелеўскай прэміі міру, чым яе муж — The Telegraph

Першая лэдзі ЗША адыграла важную ролю ў дасягненні дамоўленасці аб гуманітарнай аперацыі ў акупаваным Расіяй украінскім горадзе Алешкі на Херсоншчыне.

Меланія Трамп. Фота Anna Moneymaker / Getty Images

Гэта патэнцыйна адкрывае ёй шлях да атрымання Нобелеўскай прэміі міру, пра якую так марыць яе муж Дональд Трамп. Пра гэта для The Telegraph піша ваенны аглядальнік Хэміш дэ Брэтан-Гордан.

Ён нагадвае, што Меланія непасрэдна супрацоўнічала з расійскімі і ўкраінскімі чыноўнікамі, каб зрабіць гуманітарную місію магчымай. Аднак гэтая дамоўленасць стала працягам яе папярэдніх намаганняў па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, якіх Расія разлучыла з сем'ямі падчас вайны.

«У той час як прэзідэнт і яго міністр вайны Піт Хэгсет аддавалі перавагу ваяўнічай рыторыцы і дэманстрацыі вайсковай сілы, першая лэдзі ціха займалася іншым: гуманітарнай дыпламатыяй, якая прывяла Расію і Украіну за стол перамоваў», — адзначае дэ Брэтан-Гордан.

«Калі ў наступным годзе ў Осла Меланію будуць разглядаць як кандыдатуру на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, гэта будзе іронія, якая, падазраю, многім спадабаецца. Яе муж не хаваў свайго жадання атрымаць гэтую ўзнагароду. Але, магчыма, найвялікшай узнагародай, якую яна магла б прывезці дадому, стала б нешта значна больш каштоўнае: урок для прэзідэнта пра тое, што мір — гэта чалавечнасць, а не асабістая слава», — падкрэслівае аглядальнік.

Каментары3

  • 17 аўтобусаў
    31.10.2026
    Дык можа хай займе пасаду мужа? Карысці будзе ў разы больш
  • West
    31.10.2026
    Куда катится мир? Или где он находится? Мелания Трамп как кандидат на Нобелевскую премию мира. Жена человека которого жертвы Эпштейна обвиняют в изнасилованиях. Сама позировала с ним и Максвелл на фотографии, писала Максвелл письмо со словом Love.... Муж неоднократно летал на самолёте Эпштейна. .. люди ослепли
  • Янка
    31.10.2026
    Заява Меланіі - гэта падарунак Трампу да выбараў. Яго рэйтынг міратворца выратаваць. Падарунак ад Путлера. "Договорничёк". Зараз з Расеі падвязуць навіны пра тое як злыя ўкраінцы рускіх у Олешках (на захопленых тэрыторыях жа усё- рускія) бамбілі й голадам мардавалі.
    Каб гэтую жанчыну сапраўды хвалявалі жыцьці, то яна б думала не пра тое колькі людзей магло б памерці ад голаду, а пра тое, колькі дзяцей загінула на пероне ў Дняпры пад час гэтага "перамір'я" у Олешках.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць