Свет22

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках

Ацалелыя пасажыры парома Filojet, які затануў каля берагоў Кіпра, абвінавацілі капітана і экіпаж у тым, што тыя пакінулі судна аднымі з першых, кінуўшы людзей без дапамогі, піша BILD. У выніку катастрофы загінулі як мінімум восем чалавек, яшчэ 18 лічацца зніклымі без вестак.

«Судна пачало моцна разгойдвацца. Потым унутр пайшла вада», — распавёў адзін з пасажыраў.

Паводле яго слоў, персанал спачатку нічога не рабіў, а капітан запэўніваў людзей, што «нічога не здарыцца». Пасля гучнага выбуху экіпаж, паводле слоў відавочцаў, кінуўся да выхаду.

«Яны адразу выбеглі і пакінулі людзей унутры. Прадавец білетаў яшчэ крычаў: «Бяжыце, мы зараз патонем!»» — дадаў мужчына.

Іншыя пасажыры таксама апісваюць паніку на борце.

Паводле іх слоў, пасля таго як разбіліся вокны, вада рэзка хлынула ўнутр, дзеці і пажылыя жанчыны апынуліся заціснутымі паміж сядзеннямі, а ратавальных камізэлек не хапала.

«Капітан скокнуў першым, нічога не арганізаваўшы», — заявіў яшчэ адзін з тых, хто выжыў, агенцтву AFP.

Больш за 250 чалавек удалося выратаваць. Сам паром зараз ляжыць на глыбіні каля 500 метраў.

Капітан і члены экіпажа затрыманыя, іх дзеянні расследуюць. Урад Паўночнага Кіпра паабяцаў устанавіць усе абставіны трагедыі.

Каментары2

  • не кино
    31.08.2026
    это только в кино капитан ждет, пока всякая праздная шушера покинет судно.
  • Кол
    01.09.2026
    не кино, капітан заўжлы наперадзе ўсіх спраў, ён і ў судавой ролі першы, як ні круці... Дык што тут хібнага ?

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву3

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева14

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей16

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць