Свет11

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў пра неабходнасць спыніць вайну ва Украіне. Палітыкі сустрэліся ў кыргызскім Бішкеку, дзе праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Нарэндра Модзі і Уладзімір Пуцін 31 жніўня 2026 года ў Бішкеку. Фота: Pyotr Kovalev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Нарэндра Модзі падкрэсліў, што кожны дзень вайны наносіць шкоду чалавецтву, таму неабходна працаваць над спыненнем баявых дзеянняў. Паводле яго слоў, Індыя і надалей будзе падтрымліваць мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй.

«Нам трэба перайсці ад бясконцай вайны да яе спынення. Такое пасланне Індыі. Нам трэба канец вайны, а не яе працяг», — заявіў індыйскі прэм’ер.

Раней, у канцы ліпеня, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным таксама заклікаў замарозіць расійска-ўкраінскую вайну і вярнуцца да перамоў. Аднак прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у адказ заявіў, што з улікам пазіцыі Кіева замарозіць канфлікт немагчыма. Паводле яго, для Расіі галоўнай умовай застаецца дасягненне пастаўленых ёю мэтаў.

Каментары1

  • Шляхцич Завальня
    31.08.2026
    Да апошняга расейца

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць