Свет66

«Дзверы зачыненыя». У Бельгіі просяць адмовіцца ад ідэі перадаць замарожаныя расійскія актывы Украіне

Урад Бельгіі па-ранейшаму рашуча выступае супраць выкарыстання замарожаных расійскіх актываў для падтрымкі Украіны. Міністр абароны краіны Тэа Франкен заявіў, што перадача гэтых сродкаў Украіне для Бельгіі не з’яўляецца прадметам абмеркавання, піша «Еўрапейская праўда».

Будынак урада Бельгіі

«Гэтае пытанне не абмяркоўваецца, дзверы зачыненыя. Наш прэм’ер-міністр будзе стаяць на сваім», — сказаў Франкен.

Паводле яго слоў, пазіцыя Бельгіі выклікае незадаволенасць у іншых краінах, асабліва ў краінах Балтыі, якія працягваюць настойваць на выкарыстанні расійскіх актываў.

Франкен заклікаў Літву, Латвію і Эстонію больш асцярожна падыходзіць да гэтага пытання і не падымаць яго пастаянна, бо гэта, на яго думку, стварае дадатковы ціск на Бельгію. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Бельгія аказвае значную падтрымку краінам Балтыі.

Раней стала вядома, што Швецыя, Нідэрланды, Іспанія і Польшча заклікалі Еўракамісію аднавіць працу над механізмам выкарыстання замарожаных расійскіх суверэнных актываў для фінансавання Украіны.

Бельгія ж патрабуе гарантый, што не застанецца сам-насам з магчымымі фінансавымі наступствамі, калі Расія паспяхова аспрэчыць такое рашэнне ў судзе.

Украінскі бок, у сваю чаргу, лічыць, што цяпер неабходна актыўна вярнуцца да абмеркавання таго, як замарожаныя расійскія актывы можна выкарыстаць на карысць Украіны.

Каментары6

  • што не так
    31.08.2026
    лол, все не так: это вопиющий акт воровства денежных средств страны, с которой ни одна страна ЕС не находится в военном конфликте, и нет решения единственно правомочного органа (ООН) о финансовых санкциях.
  • хтосьці
    31.08.2026
    Вайна пакуль далёка, а грошы, відаць, ўжо выкарыстоўваюцца бельгійскімі вараціламі штонайменей пад рэзервы. Адзнакі відавочнай зацікаўленасці тамтэйшых фінансістаў досыць відавочныя. Выглядае, ім варта баяцца суда не па вяртанні актываў захопнікам, а па злоўжыванні паўнамоцтвамі і карумпаванасці ўжо зараз
  • хтосьці
    31.08.2026
    што не так, чыста дзеля хохмы - што там за правамоцны орган у ААН раптам з'явіўся, гляньце ў метадычцы. Нельга ж усур'ёз так называць Раду Бяспекі, якую пэўныя гульцы блакуюць з дапамогай вета з любой нагоды

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»1

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу11

У дзень нараджэння Адэсы Расія масіравана атакавала горад1

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі18

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі1

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»1

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць