Грамадства55

На Палессі будуць штучна павялічваць воднасць рэк

У Прыпяцкім Палессі плануецца рэканструкцыя гідратэхнічных збудаванняў, каб павялічыць колькасць вады ў рэках і палепшыць умовы для суднаходства, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як паведаміў прадстаўнік Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Руслан Мароз, праблема зніжэння ўзроўню вады ў рэках назіраецца ва ўсім свеце і закранула таксама Беларусь. Каб вырашыць гэтую праблему, беларускія рачныя службы супрацоўнічаюць з навуковымі арганізацыямі і спецыялістамі, якія дапамагаюць рэагаваць на змены ў прыродных умовах.

У дзяржаўную праграму развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025—2030 гады ўключаныя мерапрыемствы па паляпшэнні суднаходства. Плануецца павялічыць глыбіню на рэках не менш чым да 2,5 метра на большай частцы навігацыйнага перыяду.

Для гэтага будуць пабудаваныя і рэканструяваныя гідратэхнічныя збудаванні, у тым ліку аб’екты на ўсходнім схіле Дняпроўска-Бугскага канала. Гэтыя работы павінны дапамагчы палепшыць водны рэжым ракі Прыпяць і стварыць лепшыя ўмовы для працы вялікіх суднаў, якім патрэбная большая глыбіня.

У Беларусі агульная працягласць унутраных водных шляхоў складае каля 2,1 тысячы кіламетраў. Яны знаходзяцца ў басейнах рэк Дняпро, Заходняя Дзвіна і Нёман. Часткай воднай сістэмы з’яўляецца таксама Дняпроўска-Бугскі канал, які злучае раку Мухавец з Прыпяццю.

Вопыт выкарыстання шлюзаў і плацін на асобных участках Прыпяці, Мухаўца, Піны і Дняпроўска-Бугскага канала паказаў, што такія збудаванні дапамагаюць стабілізаваць узровень вады і паляпшаюць магчымасці для перавозкі грузаў.

Каментары5

  • 2
    07.07.2026
    1, Ну дык машэра ж для шматлікіх беларусаў нацыянальны герой.
  • 2
    07.07.2026
    1, дык з артыкулу бачна ж што наадварот, не павялічваць шырыню як дэмеліярацыя - а будуць паглыбляць ды спрамляць, тоб то меліярацыя 2.0 - каб вада меньш застойвалася ды хутчэй збягала; відавочна зноў водны Е40 рэаніміраваць жадаюць, быццам бы й гандяваць Польша з Украінай не змогуць без іх
  • Сачу за творчасцю блогера Жыгара
    07.07.2026
    Белпол зараз напіша, што гэта для нападу на Украіну.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць