Грамадства

Беларуская чыгунка часова памяняе расклад руху цягнікоў на адным з участкаў

Змены закрануць адцінак Калінкавічы — Лунінец 19 жніўня 2026 года і звязаныя з планавым рамонтам чыгуначнага моста галоўнага пуці станцыі Мікашэвічы. На час работ рух асобных цягнікоў будзе арганізаваны паводле змененага раскладу і маршрутаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №605/606 Полацк — Брэст — Полацк часова будзе курсаваць толькі на ўчастку Полацк — Жыткавічы — Полацк. З Полацка ён адправіцца 18 жніўня, а з Жыткавічаў — 19 жніўня.

Цягнік №609 Гомель — Гродна, які павінен адправіцца з Гомеля 19 жніўня, пачне рух а 18:45 замест 16:36.

Бесперасадачныя вагоны Брэст — Гродна 19 жніўня будуць курсаваць у складзе цягніка №604 Брэст — Гомель. Адпраўленне з Брэста запланаванае на 19:41.

Акрамя таго, на адцінку Калінкавічы — Жыткавічы — Лунінец асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца па змененых маршрутах.

БЧ рэкамендуе пасажырам перад паездкай удакладняць актуальны расклад. Атрымаць інфармацыю можна па тэлефоне 105, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або на сайце Беларускай чыгункі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

У Лошыцкім парку адновяць разбураныя капліцу і млын. Як яны будуць выглядаць пасля рэканструкцыі6

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту2

Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку1

Айцішнік пераехаў у Варшаву і ўладкаваўся ў тамтэйшы Samsung4

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць