Новая скульптура таксама сустракае падарожнікаў на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей, толькі ў зусім іншым месцы.

«Ляхавіцкі веснік»
Новы рагаты волат асвойтаўся на мяжы Ляхавіцкага і Клецкага раёнаў, недалёка ад Сіняўкі. Фігуру паставілі на ўзвышшы, таму не заўважыць будзе складана, піша «Ляхавіцкі веснік».

Ідэя ўсталяваць фігуру належыць раённым уладам. А ўвасобілі яе работнікі Ляхавіцкай ЖКГ, якія цяпер займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол.
Дарэчы, гэта ўжо не першы зубр у раёне. Некалькі гадоў падобная скульптура сустракае гасцей пры ўездзе ў Ляхавічы — на скрыжаванні вуліц Леніна і Арлоўскага.
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары