Здароўе

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пот дазваляе чалавеку вытрымліваць спякоту, якая без гэтага механізму была б для яго смяротна небяспечнай. Але нават гэтая надзвычай эфектыўная сістэма мае сваю мяжу.

Калі чалавеку горача, арганізм выдзяляе пот. Выпараючыся са скуры, вада забірае з сабой цяпло і тэмпература цела зніжаецца. Чым лепш рухаецца паветра, тым хутчэй адбываецца выпарэнне і тым больш эфектыўна мы ахалоджваемся.

Гэты механізм настолькі дзейсны, што дазваляе чалавеку пэўны час вытрымліваць тэмпературу паветра, значна вышэйшую за тэмпературу яго ўласнага цела.

Аднак, як піша Medical Express, даследчыкі з Універсітэта штата Арызона выявілі сітуацыю, калі механізм ахалоджвання пачынае даваць збой. Праблема ў тым, што яго эфектыўнасць залежыць не толькі ад тэмпературы і вільготнасці паветра, але і ад таго, як яно рухаецца непасрэдна каля паверхні скуры.

Што адбываецца каля нашай скуры

Калі паветра гарачэйшае за скуру, яго тонкі слой непасрэдна каля цела крыху ахалоджваецца. Ён становіцца больш шчыльным і імкнецца апусціцца ўніз.

Адначасова адбываецца супрацьлеглы працэс. Пот выпараецца, паветра каля скуры насычаецца вадзяной парай, становіцца лягчэйшым і імкнецца падняцца ўверх.

Так каля чалавечага цела ўзнікаюць два супрацьлеглыя паветраныя патокі. Звычайна мы іх нават не заўважаем. Але пры моцнай спёцы, сухім паветры і поўнай адсутнасці ветру яны могуць амаль цалкам кампенсаваць адзін аднаго. Натуральны рух паветра каля скуры рэзка слабее. А гэта, у сваю чаргу, перашкаджае выпарэнню поту.

Эксперыменты паказалі, наколькі значным можа быць гэты эфект. Пры тэмпературы 41°C і вільготнасці 10% выпарэнне поту можа зніжацца на 56%. У выніку арганізм назапашвае больш цяпла, а тэмпература скуры і цела падымаецца мацней, чым прадказваюць традыцыйныя мадэлі цеплавога балансу чалавека.

Манекен ANDI, здольны імітаваць потааддзяленне. Фота: Samantha Chow / Arizona State University

Для эксперыментаў даследчыкі выкарыстоўвалі ANDI — спецыяльны манекен з датчыкамі, здольны імітаваць паценне. Навукоўцы таксама стварылі яго камп'ютарную мадэль і правялі каля ста сімуляцый пры розных умовах.

Вынікі паказалі, што, калі не ўлічваць рух вільготнага паветра каля скуры, можна істотна недаацаніць перагрэў арганізма.

Паводле разлікаў, пасля дзвюх гадзін знаходжання ў гарачым сухім паветры без ветру тэмпература цела чалавека можа быць прыкладна на адзін градус Цэльсія вышэйшай, чым прадказваюць традыцыйныя мадэлі цеплавога балансу чалавека.

Чаму гэта важна

Больш дакладнае разуменне таго, як арганізм ахалоджваецца, патрэбнае найперш для ацэнкі рызыкі перагрэву. На такіх разліках грунтуюцца рэкамендацыі для людзей, якія працуюць ва ўмовах моцнай спёкі, а таксама распрацоўка сістэм ахалоджвання для ратавальнікаў, вайскоўцаў і спартсменаў.

Асабліва важным адкрыццё можа быць для закрытых і часткова закрытых прастораў, дзе амаль няма руху паветра: намётаў, вытворчых пляцовак, недабудаваных будынкаў. Як паказала даследаванне, сухое паветра само па сабе яшчэ не гарантуе, што пот будзе эфектыўна ахалоджваць чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць