Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі
«Вясне» стала вядома, што былым палітвязням пішуць невядомыя і прапануюць запоўніць фэйкавую форму з акаўнта @dapamoga_pzk нібыта для атрымання дапамогі.

Паводле звестак праваабаронцаў, гэты акаўнт можа быць звязаны з беларускімі сілавікамі.
Невядомыя могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і былым палітвязням.
«Вясна» заклікае не перадаваць асабістыя звесткі невядомым асобам і не запаўняць падазроныя формы. Варта быць пільнымі і верыфікаваць акаўнты, якія прапануюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і сацсеткі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары