Гісторыя88

Выключны выпадак: рака Проня падмыла бераг з курганамі, і знайшоўся рэдкай дасканаласці гаршчок, якому 5000 гадоў

Пасудзіну, якіх ніколі раней не сустракаў, заўважыў на дне ракі жыхар Жлобіна Мікалай Малаткоў. 

Мікалай Малаткоў з унікальным ляпным гаршком. Фота: Павел Яцін / газета «Новы дзень»

Жыхар Жлобіна Мікалай Малаткоў адпачываў у сябе на радзіме ў Слаўгарадскім раёне. І ў рацэ Проня каля вёскі Бярозаўка наткнуўся на вялізны ляпны гаршчок. Мужчына звярнуўся да краязнаўцы Аляксандра Пішчалы, а той — у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Як паведамляе газета «Новы дзень», археолагі ахнулі. Гэта, як выявілася, непашкоджаны артэфакт часоў позняга неаліту або пачатку бронзавага веку. 

У канцы жніўня на месца знаходкі прыбыла навуковая экспедыцыя ў складзе археолагаў Алега Вараненкі, Сяргея Ліневіча і Паўла Яціна. Яны высветлілі, што пасудзіна знаходзілася на глыбіні каля трох метраў у яме, заваленай бярвёнамі.

Сяргей Ліневіч у час падводнага даследавання месца знаходкі. Фота: Павел Яцін / газета «Новы дзень»

Навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Алег Вараненка адзначыў, што знойдзены ляпны гаршчок адносіцца да канца неаліту або пачатку бронзавага веку, яму не менш за пяць тысяч гадоў. Даследчык падкрэсліў унікальнасць прадмета: падобныя артэфакты амаль ідэальнай захаванасці сустракаюцца ў Беларусі адзінкамі, бо звычайна падчас раскопак удаецца знайсці толькі фрагменты керамікі, з якіх рэдка можна сабраць цэлую форму.

Падчас абследавання мясцовасці археолагі таксама агледзелі левы бераг Проні ва ўрочышчы Белая Гара. Там размешчаны курганны могільнік, які ў 1997 годзе адкрыў археолаг Вячаслаў Капыцін.

Навукоўцы ўстанавілі, што помнік паступова знішчае рака: яна падмывае высокі бераг.

Курганны могільнік ва ўрочышчы Белая Гара на рацэ Проня. Фота: Павел Яцін / газета «Новы дзень»

З 21 раней зафіксаванага кургана на сёння засталося толькі 14, а астатнія пахаванні абсыпаліся ў раку. На фота вышэй вы бачыце, як яшчэ два курганы апынуліся ўжо на самым краечку ўзгорка.

У берагавым агаленні побач з курганамі экспедыцыя выявіла некалькі фрагментаў ляпной керамікі, якія датуюцца апошняй чвэрцю I тысячагоддзя нашай эры.

Каментары8

  • Жвір
    15.09.2026
    Хто гэта за мяне начырыкаў ? Хамса ? прызнавайся !
  • Жора
    15.09.2026
    Як гэта "непашкоджаны артэфакт", калі на фота добра бачна, што гаршчок біты?
  • рэдкай дасканаласці гаршчок, якому 5000 гадоў
    16.09.2026
    Жвір, ды гэта вы самі. і яшчэ прыдумалі нейкую міфічную хамсу

    давялося спытаць у ИИ, што гэта?
    "В сообществе читателей «Нашай Нівы» «хамса» — это один из самых активных, узнаваемых и постоянных анонимных комментаторов.
    Пользователь под этим ником на протяжении нескольких лет ежедневно оставляет комментарии под самыми разными статьями (от политики до кулинарии и прогноза погоды).
    Этот аккаунт стал локальной медиаперсоной внутри дискуссий «НН», его часто упоминают, спорят с ним, а другие завсегдатаи форума (например, комментатор «Жвір») ведут с ним постоянные ироничные диалоги"

    карацей, размаўляеце самі з сабой пад рознымі нікамі. ведаю я вас

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць