«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ
Экс-палітвязень падзяліўся ў сваім фэйсбуку ўражаннямі ад роднага горада, дзе ён правёў тыдзень.
«У Гродне больш за ўсё не хапае знаёмых, якіх сёння лягчэй сустрэць у Беластоку, Варшаве ці Вільні. Я ніколі раней не мог прайсці праз цэнтр і не ўбачыць знаёмы твар. Зараз гэта штодзённасць. Калі я сустрэў на Савецкай плошчы знаёмага, ён паглядзеў на мяне як на НЛА. І ў кожнага з маіх знаёмых, з кім я размаўляў у Гродне, было такое пачуццё», — напісаў Анджэй Пачобут у сваім фэйсбуку.









Анджэй Пачобут у мінулы аўторак прыехаў у Гродна з Польшчы, дзе быў ад канца красавіка пасля вызвалення з калоніі. У Беларусі журналіст сустракаўся з прадстаўнікамі польскай супольнасці, наведваў памятныя для польскай і супольнай беларуска-польскай гісторыі мясціны. Сёння ён павінен вярнуцца ў Польшчу.
Каментары