Грамадства

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?

Ён падключыўся да сеткі замежнага аператара, не пакідаючы Беларусь.

Ілюстрацыйнае фота

19 жніўня ён рухаўся на аўтамабілі з боку гарадскога пасёлка Відзы ў напрамку горада Паставы. У раёне вёскі Ждзягелі ён зрабіў званок, які доўжыўся адну хвіліну, піша Onliner.by.

Як толькі званок скончыўся, на экране яго смартфона з'явілася паведамленне ад беларускага аператара, што мужчына падключыўся да сеткі літоўскай кампаніі. Крыху пазней — апавяшчэнне, што ён быццам бы перасёк мяжу паміж Беларуссю і Літвой.

Па словах мужчыны, увесь гэты час ён знаходзіўся ў Беларусі, яго званок завяршыўся ў 16:00, А SMS пра падключэнне да аператара Bite ён атрымаў у 16:03. Званок працягласцю ў хвіліну абышоўся мужчыну ў 13 рублёў і 56 капеек.

У рэдакцыю Onliner.by беларус звярнуўся з пытаннем, чаму такая гісторыя адбылася і чаму аператар не стварыў алгарытм забароны для пераходу на сеткі Літвы для аўтамабілістаў.

Журналісты звярнуліся ў МТС па каментар:

— Падключэнне да сеткі замежнага аператара паблізу мяжы абумоўлена аб'ектыўнымі фізічнымі ўласцівасцямі распаўсюджвання сігналу: радыёхвалі не абмежаваныя дзяржаўнай мяжой, і ў асобных прыгранічных кропках сігнал замежнай сеткі можа апынуцца даступным для прылады.

Смартфон пастаянна скануе эфір і выбірае базавую станцыю, кіруючыся ўласнымі алгарытмамі. У выпадку падключэння прылады да базавай станцыі замежнага партнёра трафік апрацоўваецца яго інфраструктурай, таму такія злучэнні тарыфікуюцца па ўмовах роўмінгу. Пры гэтым абанент атрымлівае прывітальнае апавяшчэнне, а на экране смартфона з'яўляецца найменне роўмінгавай сеткі.

У апісаным выпадку карыстальнік зарэгістраваўся ў замежнай сетцы ў 16:00:16, пасля чаго ў 16:00:23 пачаў галасавы выклік, таму апавяшчэнне было паспяхова дастаўлена на прыладу адразу пасля завяршэння званка. Рэкамендуем абанентам, якія бываюць у прыгранічных раёнах, пераводзіць тэлефон у рэжым ручнога выбару сеткі — гэта дазволіць выключыць аўтаматычную рэгістрацыю ў роўмінгу і пазбегнуць непрадбачаных выдаткаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць