Кітай у прыватным парадку звярнуўся да Ірана з просьбай выкарыстаць свой уплыў на хусітаў, каб стрымаць іх дзеянні. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на тры іранскія крыніцы.

Паводле інфармацыі агенцтва, з такой просьбай да Кітая раней звярнулася Саудаўская Аравія. Эр-Рыяд папрасіў Пекін пра дапамогу пасля нядаўніх дзеянняў хусітаў на ўзбярэжжы Чырвонага мора і ў Баб-эль-Мандэбскім праліве. Яны стварылі пагрозу для экспарту саудаўскай нафты і ўскладнілі суднаходства ў рэгіёне.
Паводле крыніц Reuters, Кітай хацеў бы, каб Іран выкарыстаў свой уплыў на хусітаў для прадухілення далейшага распаўсюджвання канфлікту на энергетычныя маршруты, ад якіх залежыць у тым ліку і Кітай.
Пры гэтым Пекін, як паведамляецца, не пагражаў Ірану непасрэдна.
Крыніцы не паведамілі, якім чынам кітайскі бок перадаў гэтую просьбу іранскім уладам. Таксама невядома, ці абмяркоўвалася гэтае пытанне падчас візіту міністра замежных спраў Ірана Абаса Арагчы ў Пекін, які адбыўся напярэдадні.
Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль
Буйны саудаўскі нафтаправод можа быць выведзены са строю на некалькі тыдняў
Еменскія хусіты захапілі стратэгічныя астравы Баб-эль-Мандэбскага праліва. Адзін з найбуйнейшых гандлёвых шляхоў фактычна апынуўся пад кантролем баевікоў
Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты
Хусіты захапілі партовы горад ля выхаду з Чырвонага мора
Каментары