Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»
Спецпрадстаніку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джону Коўлу падчас інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождь» задалі пытанне, ці падымаў ён падчас шматлікіх сустрэч з Лукашэнкам пытанне, што таму варта памяняць унутраную палітыку і зрабіць яе больш мяккай.

Вядучая «Дождя» Кацярына Катрыкадзэ падчас інтэрв'ю запыталася ў Джона Коўла, ці вядзецца ўвогуле падчас сустрэч з Лукашэнкам размова адносна дэмакратызацыі краіны. Маўляў, Коўл гаворыць пра свае добрыя адносіны з беларускім дыктатарам, а ці можа ён задаваць яму пытанні адносна змены ўнутранай палітыкі?
Коўл адказаў:
«На гэты момант не. Пакуль я такое пытанне з ім не падымаў. Магчыма, у будучыні калі-небудзь падыму. Пакуль што не, я гэту тэму не закранаў. Я гаварыў пра палітычных зняволеных, пра нармалізацыю адносін паміж нашымі краінамі. А тое, што Вы зараз сказалі, пытанні ўнутранай палітыкі — не, я нічога падобнага пакуль не падымаў з ім».
Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных
«Yes, soon!» Былая палітзняволеная расказала пра словы, з якімі лягчэй выжываць у калоніі
«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў
Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША
Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных
Каментары