Свет11

Польшча прапанавала размясціць у сябе завод па вытворчасці ракет Patriot для Украіны

Польшча прапанавала размясціць на сваёй тэрыторыі прадпрыемства па вытворчасці ракет-перахопнікаў для амерыканскіх комплексаў супрацьпаветранай абароны Patriot, калі Украіна атрымае на гэта адпаведную ліцэнзію ЗША. Пра гэта паведаміла намесніца міністра нацыянальнай абароны Польшчы Магдалена Сабковяк-Чарнецкая.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Sean Murphy, File 

Паводле яе слоў, размяшчэнне такой вытворчасці ў Польшчы дазволіла б гарантаваць бяспеку важнага прадпрыемства. Акрамя таго, Варшава разлічвае спачатку стварыць у краіне сэрвісны цэнтр для Patriot, а затым наладзіць вытворчасць ракет для гэтых комплексаў. Намесніца міністра падкрэсліла, што гэтыя планы з'яўляюцца ўласнай ініцыятывай Польшчы і не залежаць ад рашэння ЗША адносна вытворчасці ракет ва Украіне.

25 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падчас сустрэчы з Дональдам Трампам у Нью-Ёрку амерыканскі прэзідэнт нібыта прыняў канчатковае рашэнне аб перадачы Кіеву ліцэнзіі на вытворчасць ракет для Patriot. Сам Трамп, аднак, не адказаў на пытанне, ці сапраўды ён даў такую згоду.

Яшчэ ў ліпені польскае Міністэрства нацыянальнай абароны прапаноўвала ЗША і Украіне сумесна вырабляць ракеты для Patriot. У Польшчы спасылаліся на яе геаграфічнае і геапалітычнае становішча, а таксама на развіццё магчымасцяў польскай абароннай прамысловасці.

Дазвол на вытворчасць ракет PAC-3 для Patriot у Еўропе таксама спрабуе атрымаць Германія. Міністр абароны гэтай краіны Барыс Пісторыус паведамляў, што абмяркоўваў гэтае пытанне з кіраўніком Пентагона Пітам Хегсетам падчас вераснёўскай сустрэчы ў Вашынгтоне. Адной з прычын ён называў высокі попыт на такія боепрыпасы.

3 жніўня Міністэрства вайны ЗША заключыла пагадненні на 3 мільярды даляраў для павелічэння вытворчасці ракет Patriot і THAAD. Амерыканскія ўлады разлічваюць утрая павялічыць выпуск ракет PAC-3.

Украіна выкарыстоўвае сістэмы Patriot для абароны ад розных паветраных пагроз, у тым ліку ад балістычных ракет, якімі Расія рэгулярна абстрэльвае ўкраінскую тэрыторыю. Пры гэтым стварэнне ўласнай вытворчасці ракет пры атрыманні амерыканскай ліцэнзіі можа заняць больш за год.

У сярэдзіне жніўня Зяленскі заяўляў, што Украіне неабходна каля 5% запасаў ракет Patriot, якія знаходзяцца ў ЗША, каб перажыць будучую зіму на фоне ўзмацнення расійскіх атак. Паводле яго слоў, для перахопу ўсіх балістычных ракет, якія запускаюцца па тэрыторыі Украіны, спатрэбілася б каля 10% амерыканскіх запасаў.

Каментары1

  • Беларус
    28.09.2026
    У лучше в какой Швеции разместить завод.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну27

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму48

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну27

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць