Культура44

Вольскі збірае грошы на кліп песні «Пакідаем на потым»

У пачатку верасня Лявон Вольскі прэзентаваў песню «Пакідаем на потым», зараз абвешчаны збор грошай на кліп Дар'і Каляды.

«Кліп будзе пра чалавека, у якім зможа пазнаць сябе кожны — ён амаль дайшоў да кропкі незвароту: цяжкасці, пакуты і страхі амаль перамагаюць яго. Але ў нейкі момант ён знаходзіць у сабе сілы прайсці праз гэтыя эмоцыі, пражыць свой гнеў і боль і выйсці з гэтага стану іншым чалавекам — мацнейшым і свабодным. Мы распавядзем гэтую гісторыю мовай вобразаў: праз флэшбэкі, асацыяцыі, рух і дарогу, якая робіцца метафарай унутранага шляху героя. У цэнтры кліпа будзе актор, здольны перадаць увесь гэты складаны калейдаскоп эмоцый. Ну і любімыя музыканты, вядома — Паша Трыпуць, Алесь Мышкевіч, Павел Мамонаў. Гэта будзе жыццесцвярджальнае відовішча», — зазначаюць ініцыятары.

Неабходная сума — 2500 еўра

Узнагарода фундатарам

5 еўра — паштоўка з выявай Лявона Вольскага (аўтарства Дар'і Каляды), аўтографам і персанальным подпісам ад Лявона Вольскага

15 еўра — матэрыялы са здымак кліпа, якія не будуць выкарыстоўвацца ў іншых сацсетках + усё вышэй

30 еўра — падзяка ў тытрах (па жаданні) + усё вышэй

50 еўра — персанальны відэазварот з падзякай ад аўтараў + усё вышэй

100 еўра — ваша імя (ці імя чалавека, якому вы хочаце прысвяціць падтрымку) з'явіцца ў асобным блоку тытраў як «асаблівы фундатар» (па жаданні) + усё вышэй.

Дапамагчы

Каментары4

  • Сваёй дзяу́чыне рай! Ці хлопцу...
    30.09.2026
    Еўрапейскія гранты на культуру, а чаму ты сам замінаеш Чалавеку (Вольскі менавіта такі) рабіць так, як ён ліча патрэбным?
    Краіна сау́ка галау́нога мозга?...
  • Еўрапейскія гранты на культуру
    30.09.2026
    Сваёй дзяу́чыне рай! Ці хлопцу..., дзіўна - выказвацца замінаеце вы, а савок у галаве ў мяне. Нешта тут не складваецца. А гранты на беларускую культуру павінны быць празрыстымі - у тым ліку каб такія шаноўныя творцы, як Вольскі, не стаялі з працягнутай рукой.
  • Таварыш Інфапойнт
    30.09.2026
    Вось як яно, на розныя расейскамоўныя лгбт, феміністычныя ці іншыя гендарныя праекты грошы з ЕС і ЗША былі, а на беларускі кліп Вольскага няма. Вяртаючыся да тэмы фінансавання беларускай культуры.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну7

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

Беларус, які стаў расійскім наёмнікам, вярнуўся ў Слуцк — без увагі з боку сілавікоў. Заклікае іншых не паміраць за Расію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну7

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць