Свет1010

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША

Паводле даных аналітычнай кампаніі Vortexa, танкер сярэдняга класа MINERVA ZEN выйшаў з Санкт-Пецярбурга 22 верасня з грузам каля 280 тысяч бараляў дызельнага паліва і газойлю. З таго часу пункт прызначэння судна не раскрываўся.

Кампанія марской аналітыкі Windward AI адсочвае танкер, які, верагодна, вязе першую партыю расійскага дызеля да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША. Чакаецца, што судна прыбудзе туды прыблізна праз 48—72 гадзіны.

Аналітык і экспертка ў сферы непразрыстага суднаходства, «ценявога флоту» і сусветнага гандлю Мішэль Візэ Бокман адзначыла, што падзеі развіваюцца вельмі хутка. Менш чым за суткі да гэтага Упраўленне кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) выдала генеральную ліцэнзію № 135, якая часова дазваляе продаж і імпарт расійскага дызельнага паліва і газойлю да красавіка 2027 года.

Пры гэтым аб’ём расійскага дызеля і газойлю, даступнага для закупкі, абмежаваны. Паводле ацэнкі аналітыкі, цяпер у ЗША, верагодна, можна будзе імпартаваць толькі некалькі партый паліва. Такія пастаўкі наўрад ці змогуць ліквідаваць сусветны дэфіцыт або істотна паўплываць на ўнутраныя цэны ў Злучаных Штатах.

Паводле даных Vortexa, у трэцім квартале расійскі экспарт дызельнага паліва і газойлю скараціўся да 190 тысяч бараляў за дзень. Для параўнання, у другім квартале гэты паказчык складаў 690 тысяч бараляў, а ў першым — 850 тысяч.

У ліпені Расія працягнула забарону на экспарт бензіну і дызельнага паліва, спрабуючы пераадолець унутраны дэфіцыт, які ўзнік пасля атак на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў 2026 годзе. Паводле звестак Міністэрства абароны Украіны на 4 кастрычніка, не працавала 51% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі.

Дэфіцыт паліва быў настолькі значным, што ў трэцім квартале Расія сама імпартавала дызельнае паліва, газойль і бензін. Апошнюю такую пастаўку зафіксавалі 7 кастрычніка: у расійскі порт Высоцк прыбылі 150 тысяч бараляў дызеля на танкеры сярэдняга класа Soyana, які ходзіць пад расійскім сцягам і знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. Пра гэта сведчаць даныя Vortexa.

Візэ Бокман таксама звярнула ўвагу, што шасцімесячны тэрмін дзеяння ліцэнзіі можа сведчыць пра адсутнасць чаканняў хуткага аднаўлення свабоднага суднаходства ў Армузскім праліве.

Пакуль цяжка сказаць, ці пасля дамоўленасці Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным танкеру аператыўна змянілі канчатковы пункт прызначэння, ці дамоўленасць паміж амерыканскім прэзідэнтам і расійскім кіраўніком магла быць дасягнутая значна раней, яшчэ ў верасні, і толькі цяпер пра яе аб'явілі публічна.

Каментары10

  • Лявацкая Эўропа
    10.10.2026
    Трымаем фронт!
  • не такі, як ёсць
    10.10.2026
    Трамп разменьвае сваю “папулярнасць” на жыцці людзей ва Украіне 🤷🏻
  • не такі, як ёсць
    10.10.2026
    понятно , яны моцна залежаць ад ЗША. Усе ў свеце проста чакаюць заканчэння яго тэрміну, але што яно наробіць да тога часу 🤷🏻

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў72

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць