У прэзідэнта Украіны застаўся толькі адзін хаўруснік — Еўропа, заявіў у інтэрв’ю Bloomberg TV прэм’ер-міністр Латвіі на фоне абвастрэння адносінаў Кіева з Вашынгтонам.

Андрыс Кулбергс, фота канцылярыя прэм'ера Латвіі
«Мы бачым, што ў Зяленскага цяпер застаўся толькі адзін саюзнік — еўрапейцы», — сказаў кіраўнік латвійскага ўрада.
Паводле яго слоў, на сустрэчы з Зяленскім, якая павінна адбыцца ў пятніцу, 16 кастрычніка, у Бруселі, лідары Еўрасаюза абмяркуюць патрэбы Украіны на будучую зіму.
Латвійскі прэм’ер назваў патрэбы Кіева «самым важным» пытаннем, якое будуць абмяркоўваць.
«Усё залежыць ад гэтай зімы», — адзначыў Кулбергс.
Каментары