На галоўнай вуліцы горада Вялікі Гасцінец, каля дома № 55, заўважылі незвычайную карціну.

Звычайная блакітная елка ў двары нечакана вырашыла здзівіць мінакоў: проста сярод яе пышных галінак распусціліся далікатныя белыя кветкі, піша Kraj.by.
Насамрэч сакрэт гэтага прыроднага «цуду» просты: скрозь густыя ніжнія галінкі елкі прабраліся звычайныя палявыя кветкі. Аднак гэтая маленькая ілюзія ўжо паспела падарыць усмешкі і святочны настрой многім гараджанам.
Каментары