Экс-палітвязень у сваіх сацсетках паказаў відэа сустрэчы з жонкай і дзецьмі.

«Добра, пакажу вам, як мы сустрэліся з Кацяй і дзеткамі», — падпісаў ён відэа.
Сузаснавальнік Symbal.by і пляцоўкі «Арт Сядзіба» быў арыштаваны ў лістападзе 2021 года і асуджаны рэжымам на 13 гадоў пазбаўлення волі.
Месяц таму, 16 верасня, ён выйшаў на волю па памілаванні. Ён зараз жыве ў Варшаве.
На мінулым тыдні ён напісаў у сацсетках пра сваё зняволенне.
«Вось і прайшло амаль 5 гадоў. Прывітанне, сябры! У першую чаргу хачу сказаць мільён дзякуй усім, хто пісаў, дапамагаў, хваляваўся, падтрымліваў, падбадзёрваў, натхняў, верыў, быў побач у складаныя моманты і даваў надзею мне верыць, што пра мяне памятаюць і мяне не пакінуць там на ўсе 13 гадоў.
За гэтыя гады ў розных камерах і розных установах я сустрэў неверагодную колькасць цудоўных людзей, якія падтрымлівалі мяне і якіх падтрымліваў я. Некаторыя з іх ужо на волі, а многія яшчэ сядзяць.
І хоць здаецца цяжка, здаецца што надакучыла, але варта памятаць, што гэтыя людзі, як і я, кожны дзень гадамі жывуць надзеяй, што пра іх не забыліся, што ім дапамогуць хутчэй вызваліцца.
Таму яшчэ адзін вялізны дзякуй усім валанцёрам і арганізацыям, якія штодзённа працягваюць гэтую цяжкую і важную працу», — напісаў Павел Белавус.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары