Улада11

Рубінаў запрасіў Гімпу ў Беларусь

Варта адзначыць, што Гімпу належыць да шэрагу персона нон грата для Масквы пасля таго, як ён увёў памятную дату Дзень савецкай акупацыі.

В.а. кіраўніка Малдовы Міхай Гімпу і старшыня савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў сустрэліся ў Жэневе на сустрэчы кіраўнікоў парламентаў свету.

Як паведамляецца, Рубінаў і Гімпу і абмяняліся думкамі па сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў абедзвюх краінах і рэгіёне.

Закраналася тэма рэалізацыі шэрагу сумесных праектаў, наладжвання партнёрства і стварэння малдаўска-беларускіх сумесных прадпрыемстваў у мэтах забеспячэння рынкаў збыту дзвюх краін якаснымі прадуктамі і паслугамі. Гімпу таксама падкрэсліў важнасць развіцця супрацоўніцтва ў інтарэсах грамадзян дзвюх дзяржаў. Ён заклікаў Беларусь ўсталяваць неабходныя эканамічныя механізмы для экспарту малдаўскіх вінаў на беларускі рынак. Міхай Гімпу таксама папрасіў беларускія ўлады аказаць дапамогу ў пераадоленні наступстваў паводак, што адбыліся ў Малдове, у першую чаргу ў будаўніцтве жылых дамоў для пацярпелых.

Суразмоўцы закранулі і важную для Малдовы прыднястроўскую праблему, адзначыўшы, што стабільнасць у рэгіёне залежыць ад добрых адносінаў паміж суседнімі краінамі -- Малдовай, Украінай і Беларуссю. Расея да суседзяў не была аднесеная.

Анатоль Рубінаў запрасіў Міхая Гімпу ў бліжэйшы час ажыццявіць афіцыйны візіт у Мінск для вызначэння мэтаў двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Варта адзначыць, што Гімпу належыць да шэрагу персона нон грата для Масквы пасля таго, як ён увёў памятную дату Дзень савецкай акупацыі. Гімпу — лідэр Ліберальнай партыі Малдовы, што гуртуе правыя, нацыянальныя сілы ў краіне.

Такім чынам, услед за выступамі Саакашвілі і Затлерса беларусы змогуць пачуць і голас незалежнай Малдовы. Такія сігналы падае Мінск Захаду, на падтрымку якога ў канфлікце з Расіяй спадзяецца.

Цікава, што лукашэнкаўскае агенцтва БЕЛТА пакуль нічога пра сустрэчу і запрашэнне Гімпу не паведамляе. Інфармацыя пра тео прыйшла з малдаўскіх крыніц.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі3

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва3

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць