Эканоміка22

Пракаповіч гаворыць пра дэвальвацыю рубля да 8%

Ён абяцае, што яна не выйдзе за межы гэтага калідора.

Ён абяцае, што яна не выйдзе за межы гэтага калідора.

Кіраўнік Нацбанку Пятро Пракаповіч у аўторак сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён запэўніў, што «курс нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют сёлета будзе ў межах абвешчанага калідора плюс / мінус 8%», — паведаміла прэс-служба Лукашэнкі па выніках сустрэчы.

За студзень беларускі рубель абясцэніўся да кошыка валют амаль на 2%.

Прадстаўніца Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі ўчора заклікала беларускія ўлады дэвальваваць валюту ў рамках 8-працэнтавага калідора.

Гэта, на яе думку, дапаможа знізіць дэфіцыт бягучага рахунку, што ў 2011 годзе набыў пагрозлівыя памеры. У студзені золатавалютныя запасы знізіліся прыкладна на 600 мільёнаў даляраў. Прычым валютныя запасы ўпалі да ўзроўню, найніжэйшага ад 2007 года.

Пагрозу фінансавай стабільнасці стварылі перадусім высокія тэмпы крэдытавання эканомікі.
За студзень 2011 года прырост крэдытаў склаў 44% проці лютага 2010 года. Напампоўваючы гаспадарку грашыма, лукашэнкаўцы забяспечваюць статыстычна высокія тэмпы эканамічнага росту. Але пры гэтым расце і інфляцыя, і замежная запазычанасць, за кошт якой здабываюцца крэдытныя рэсурсы.

Двухсэнсоўныя заявы Пракаповіча могуць прывесці да новай хвалі панікі на фінансавым рынку. Як фінансавыя інстытуты, так і грамадзяне могуць выбраць варыянт пераводу ашчаджэнняў з рублёў у валюту ў сітуацыі, калі курс рубля, як чакаецца, будзе далей зніжацца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой15

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі з 15‑га паверха ўпаў 17‑гадовы хлопец

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва2

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой15

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць