Ён заявіў пра гэта ў выступе на венесуэльскім тэлебачанні.
Ён заявіў пра гэта ў выступе на венесуэльскім тэлебачанні.
«Яны [дактары] пацвердзілі існаванне злаякаснага абсцэса, у якім прысутнічалі ракавыя клеткі, што выклікала патрэбу паўторнай аперацыі для поўнага выдалення пухліны», — заявіў ён у тэлевыступе.
Папуліст Чавэс кіруе Венесуэлай 12 гадоў. Гэты неардынарны прэзідэнт уступіў у адкрытае процістаянне з ЗША. Пры ім Венесуэла пачала падтрымліваць, у тым ліку фінансава, сяброўскія яму рэжымы — у тым ліку Фідэля Кастра і Аляксандра Лукашэнкі.
У часе тэлезвароту голас Чавэса гучаў цвёрда, хоць сам ён выглядаў бязрадасна. Ягоныя інтанацыі моцна змяніліся. Ён не расказаў, якую тэрапію ён праходзіць. Выступаў ён усяго 15 хвілін, прычым па паперцы, што для яго не характэрна.
Раней венесуэльскія ўлады адмаўлялі сур'ёзнасць хваробы Чавэса.
У адрозненне ад Беларусі, улада ў Венесэуле не такая закрытая, дый у краіне захоўваюцца асновы дэмакратыі. Існуе незалежны тэлеканал, галасы на выбарах падлічваюцца пры ўдзеле апазіцыі, якая ў выніку мае дэпутатаў і ў парламенце.
-
«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
Каментары