Культура1717

Шпацыры па беларускай Маскве: амбасада Беларусі

Амбасада ў Маскве — найбольшае беларускае пасольства ў замежжы. Яе інфраструктура займае цэлы комплекс будынкаў.

Амбасада Рэспублікі Беларусь у Расіі знаходзіцца ў самым цэнтры Масквы, за некалькі хвілін ад Лубянкі і ад Адміністрацыі прэзідэнта РФ, на вуліцы Марасейцы. Калісьці на гэтай вуліцы кампактна пражывалі выхадцы з Украіны («маларосы»), адсюль і назва вуліцы. Традыцыйную шматкультурнасць гэтага раёна таксама падкрэсліваюць Армянскі завулак (Армянский переулок), нямецкая лютэранская кірха св. Пятра і Паўла і Маскоўская харальная сінагога, што знаходзяцца побач.

Галоўны будынак амбасады Беларусі раней быў маскоўскім палацам князя Нікалая (праз «н»!) Румянцава —
таго самага, якому належаў палац у Гомелі і які заснаваў вядомы Румянцаўскі музей, а таксама бібліятэку, якая потым зрабілася Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай.
Румянцаў вывез з Беларусі шмат кнігаў і скарбаў, але Беларусь праз паўтара стагоддзя атрымала ў маёмасць ягоны палац. Такая іронія лёсу.

За савецкім часам будынак быў перададзены прадстаўніцтву БССР пры Савеце міністраў Савецкага Саюза. У 1992 г. над гэтай установаю быў падняты бел-чырвона-белы сцяг (які дагэтуль захоўваецца актывістамі Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Скарыны) і яна ператварылася ў амбасаду незалежнай Беларусі ў Расіі.

Старажылы распавядаюць, што Таварыства імя Скарыны нават мела памяшканне ў будынку амбасады. Аднак пасля вядомых палітычных пераўтварэнняў 1994—1996 гг. беларускую дыяспару аднойчы проста не пусцілі ў гэтае памяшканне, не даўшы нават забраць адтуль рэчы.

Да адносна нядаўняга часу на амбасадзе доўга правісела прыгожая масіўная шыльда з надпісам па-беларуску «Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федерацыі».
Цяпер яе замянілі на менш прыгожую, але без памылкі.

Амбасада ў Маскве — найбольшае беларускае пасольства ў замежжы. Яе інфраструктура займае цэлы комплекс даволі буйных немалапавярховых будынкаў на Марасейцы і Армянскім завулку. Пры амбасадзе маецца гатэль «Палессе», рэстаран «Верас», бар. На дзвярах зіхацяць шыльды камерцыйных каляамбасадаўскіх структураў: дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія», турагенцтва і нават крамы з беларускім абуткам.

Адзінае, чаго тут няма, гэта беларускага культурнага цэнтра,
але ж ну не будзьце такімі наіўнымі.

Шырокі ходнік перад царквой св. Касьмы і Дам’яна насупраць амбасады — галоўнае ў Маскве месца палітычных дэманстрацый на беларускую тэматыку. Акцыі на Дзень волі, дні салідарнасці-16, угодкі Чарнобыльскай катастрофы, «маўклівыя пратэсты» 2011 года — на працягу многіх гадоў менавіта тут было месца сустрэчы беларускай дыяспары, расійскіх дэмакратаў, але таксама і прыхільнікаў Лукашэнкі з шэрагаў расійскіх фашыстаў.

У дні беларускіх выбараў і рэферэндумаў у будынку амбасады працуе выбарчы ўчастак.
У сярэдзіне нулявых гадоў сердабольныя члены тамтэйшай выбарчай камісіі, бывала, дазвалялі людзям галасаваць без рэгістрацыі, без адмацавальнага пасведчання і нават без пашпарта грамадзяніна Беларусі. Больш за тое, іх аднойчы задаволіў нават студэнцкі білет расійскага ўніверсітэта, у якім недвухсэнсоўна стаяў тлусты штамп вайсковай кафедры, куды грамадзян Беларусі не прымалі.

Была і іншая забаўная студэнцкая гісторыя, калі напярэдадні рэферэндуму 2004 года амбасада вырашыла пашыхтаваць беларускае маскоўскае студэнцтва. Палітрукі ад дыпламатыі сабралі актывістаў беларускіх зямляцтваў у сваёй шыкоўнай зале паседжанняў і прапанавалі ім стварыць арганізацыю пад апекай пасольства. На першым паседжанні студэнты ледзь не назвалі кіраўнічы орган сваёй арганізацыі «Радай», але потым спыніліся на варыянце «Сойм». Адное з наступных паседжанняў арганізацыі (якое адбылося ўжо за межамі амбасады) скончылася арганізацыяй пікета супраць рэферэндуму-2004. Пасля гэтага ў амбасады на нейкі час знікла жаданне займацца палітычным выхаваннем моладзі.

Так ці іначай, скончым наша апавяданне тым, што за пару соцень метраў ад амбасады на прыгожай старой вулачцы знаходзіцца беларускі рэстаран «Беларуская хата». Там прыгожа аздоблены інтэр’ер і маецца беларускае піва ў меню.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць