З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1313

Шпацыры па беларускай Маскве: беларускія рэстараны

За апошнія гады ў расійскай сталіцы ўзнік цэлы шэраг рэстаранаў, якія сябе наўпрост пазіцыянуюць альбо пазіцыянавалі як рэстараны з беларускай кухняй.

Гэтым допісам распачынаю серыю нататак пра беларускую Маскву. Уважлівы чытач мог заўважыць, што з нядаўняга часу гэты блог завецца «З Масквы» ;)

* * *

За апошнія гады ў расійскай сталіцы ўзнік цэлы шэраг рэстаранаў, якія сябе наўпрост пазіцыянуюць альбо пазіцыянавалі як рэстараны з беларускай кухняй. Падчас пары задаешся пытаннем, ці ёсць столькі яскрава-беларускіх рэстаранаў нават у Менску:)

Самы стары, найбольш вядомы і мой любімы беларускі рэстаран у Маскве — «Белая Русь».
Знаходзіцца ў самым цэнтры Масквы па адрасе ул. Большая Никитская, д.14, за пяць хвілін ад Крамля. Некалі я працаваў у офісным цэнтры зусім побач, і «Белая Русь» была ў мяне і калегаў адным з самых улюбёных месцаў для абедаў — вельмі заслужана, мушу сказаць. Ежа там сапраўды прыемная — смачная, хатняя, ёсць багата беларускіх алкагольных напояў, меню напісана на забаўнай беларуска-расійскай трасянцы.

Рэстаран быў заснаваны двума бізнэсоўцамі з Гомеля, і таму ўваход аздоблены гербам гэтага горада. Унутры рэстарацыя аздобленая ў стыле сярэднявечнага замка: грубая мэбля, карціны.

Бяда ўсіх беларускіх рэстаранаў Масквы — музыка.
«Белай Русі» прадстаўнікі дыяспары некалькі разоў дарылі дыскі з беларускай музыкай, але ў мясцовым рэпертуары дагэтуль у лепшым выпадку «Песняры» (у горшым — «Белорусские песняры» альбо тэлевізар). Апафеоз — жывая музыка, калі прыходзяць мужычкі ў расійскіх народных строях з гармонікам і балалайкай і граюць савецкія песні (аднойчы на замову нейкіх п’яных асобаў гарманісты некалькі разоў запар ігралі «выпьем за родину, выпьем за Сталина»). Час ад часу і сервіс бывае даволі бээсэсэраўскі, асабліва калі справы бліжэйшыя да закрыцця.

Але, тым не меней, месца класнае. Хіба што трэба будзе яшчэ раз падараваць ім добрай музыкі:)

Тым жа самым гаспадарам належыць кавярня »Крамбамбуля», што побач з ВДНХ.

Гэта месца больш дэмакратычнае, але гэтаксама густоўна па-беларуску аздобленае, з летняй верандай і вялікай танцавальнай залай.
Адзіная вялікая хіба — што знаходзіцца даволі далёка ад цэнтра горада (на метро тры прыпынкі ад кальцавой лініі, а там яшчэ хвілін 15 пешкі).

За студэнцкімі часамі адным з улюблёных месцаў беларускіх тусовак быў рэстаран «Зубр» на праспекце Міра (просп. Мира 54, строен. 1). Гаспадар рэстарана калісь служыў у савецкім войску ў Беларусі і вельмі натхніўся беларускай кухняй. Праўда, некалькі гадоў таму рэстаран стаў пазіцыянаваць сябе як трывіяльна-агульнаеўрапейскі, але беларускія стравы ў меню яшчэ заставаліся.

Цікавы факт: рэстаран знаходзіцца побач з былым «беларускім раёнам» Масквы — Мяшчанскай слабадой, якая ў Сярэднявеччы была заселеная літвінамі.
Быў калісь яшчэ і другі такі ж «Зубр» у раёне станцыі метро «Бауманская», але яго вам не раю, каб не патруіліся.

Нарэшце,

самая маладая беларуская рэстарацыя ў Маскве — «Белорусская хата» на Пакроўцы (Покровка, 9, стр. 1), за пару хвілін ад беларускай амбасады.
Рэстаран вельмі зручна размешчаны, цэны ніжэйшыя, чым у «Белай Русі», ёсць беларускае піва і крамбамбуля. Аздабленне — у стыле беларускай вясковай хаты: ручнікі, вясковыя прылады. Але нешта дранікі, якія там каштаваў пару тыдняў таму, былі ці то надта тлустыя, ці то на не вельмі добрым алеі. І, зноў жа, замест беларускай музыкі — тэлеканал VH1.

Кажуць, ёсць нейкі рэстаран у складзе гатэля «Полесье», што пры беларускай амбасадзе. Але там бываць не давялося.

Бонус: адзінае вядомае мне месца ў Маскве, дзе можна папрасіць меню на добрай беларускай мове — сетка ўкраінскіх рэстаранаў «Тарас Бульба».
Там, дарэчы, таксама няблага кормяць.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі контрразведчык: Беларуская апазіцыя — цвёрды арэшак для КДБ і ФСБ30

Франак Вячорка: «Лукашэнку амерыканцы патрэбныя нашмат больш, чым амерыканцам Лукашэнка»20

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам10

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых2

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы55

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць