Выбары-20207272

Відэаблогер Сяргей Ціханоўскі заявіў, што ідзе на прэзідэнцкія выбары

Блогер і прадпрымальнік Сяргей Ціханоўскі заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Свой відэазварот ён змясціў на Ютубе.

«У мінулым годзе я быў вымушаны стаць відэаблогерам, бо сутыкнуўся з чыноўніцкім самавольствам і халатнасцю. Больш за 130 тысяч падпісчыкаў просяць мяне ўдзельнічаць у гэтай кампаніі, бо не вераць і не бачаць ніводнага кандыдата, за якім могуць пайсці.

«Я хачу, каб у Беларусі былі сумленныя выбары. У сваім відэаблогу я паказваў шмат ролікаў аб фальсіфікацыі, і ў мяне няма сумненняў, што ў нас усе выбары на працягу больш чым 20 гадоў былі сфальфікаваныя. Я хачу, каб у Беларусі было мясцовае самакіраванне і каб мы самі маглі абіраць сабе стараст: старасту вёскі, горада ці любога іншага кіраўніка і пытаць з яго, што ён зрабіў для людзей. Трэба канчаць з тым, што чыноўнікі ўстанавілі турнікеты, парапеты і не пускаюць людзей у гарвыканкам і райвыканкам рашаць пытанні».

«Я хачу, каб у Беларусі былі сумленныя і незалежныя суды. Кожны чалавек, калі ён мае рацыю, мог даказаць гэта ў судзе», — кажа Ціханоўскі.

«Я лічу, што мы павінны вярнуць Канстытуцыю, якую ў нас скралі. Галоўны закон дзяржавы павінен выконвацца, зараз на яго плююць», — сцвярджае блогер.

«У парламент не прайшоў ніводны незалежны дэпутат, парламент цалкам стэрыльны, такога быць не павінна, мы павінны самі абіраць». 

Ціханоўскі сцвярджае, што аднаасобны чалавек ужо 26 гадоў кіруе краінай, захоплены ўсе галіны ўлады.

«Людзі баяцца, яны размаўляюць толькі на кухні. Краіне патрэбныя перамены. 2020 год будзе годам перамен», — кажа Ціханоўскі.

Відэаблогер Ціханоўскі перанёс пратэсты з анлайна на вуліцы. І аказалася, што «краіна для жыцця» закіпае

Каментары72

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля6

Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне16

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне4

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць