U Minsku niekalki tysiač čałaviek vyjšli na Marš aburanych biełarusaŭ
U centry Minska adbyŭsia Marš aburanych biełarusaŭ. U im uziali ŭdzieł bolš za 2000 čałaviek, jakija pratestavali suprać tak zvanaha «padatka na darmajedaŭ». Arhanizatarami akcyi stali apazicyjnyja palityki Mikoła Statkievič, Uładzimir Niaklajeŭ i inšyja.
Udzielniki Maršu rušyli pa praśpiekcie Niezaležnaści ad Kastryčnickaj płoščy da budynka Ministerstva pa padatkach i zborach. Tam prajšoŭ karotki mitynh, padčas jakoha byli spalenyja niekalki «listoŭ ščaścia» ad padatkavikoŭ.
Arhanizatary zaklikali demanstrantaŭ dałučycca da Dnia Voli, jaki budzie śviatkavacca 25 sakavika.
Svoj «Marš niedarmajedaŭ» na 15 sakavika płanuje pravacentrysckaja kaalicyja (AHP, BCHD, «Za svabodu»). Jany padali zajaŭku i damahajucca dazvołu na akcyju, kab pryciahnuć maksimalnuju kolkaść udzielnikaŭ.
Пасля «Маршу абураных беларусаў» невядомыя ў цывільным напалі на актывістаў анархісцкага руху, якія накіроўваліся дахаты. У іх адабралі транспарант, аднак самім актывістам удалося пазбегнуць затрымання.
19:16
19:12
Арганізатары аб'яўляюць, што Марш абураных беларусаў завершаны.
Напрыканцы Мікалай Статкевіч запатрабаваў ад уладаў выканання ўсіх патрабаванняў мітынгоўцаў да 25 сакавіка. Інакш, паводле яго слоў, у Дзень Волі людзі зноў збяруцца і будуць патрабаваць адстаўкі цяперашняй улады.
19:10
Удзельнікі Маршу спальваюць «лісты шчасця» ў вядры на прыступках Міністэрства па падатках і зборах.
19:08
19:06
Амаль усе ўдзельнікі, з якімі размаўляе карэспандэнт НН, кажуць, што працуюць, але выйшлі на акцыю з салідарнасці альбо дзеля родных.
Адзін з суразмоўцаў адзначае, што супраць палітычных лозунгаў: «Мы проста супраць падатку, прычым тут «Жыве Беларусь»?»
19:02
Варта адзначыць, што на акцыю выйшлі людзі ўсіх узростаў і рознага сацыяльнага статуса.
18:58
Людзі ўжо на плошчы Незалежнасці.
18:56
«Чаму я тут? Сам я працую. Але калі моладзь не можа, значыць, трэба выходзіць. Праўда, маёй пляменніцы прыйшоў «ліст шчасця»», — тлумачыць адзін з удзельнікаў.
18:54
Многія ўдзельнікі прыйшлі не таму, што атрымалі «лісты шчасця», а з салідарнасці з тымі, хто іх атрымаў. І таксама, каб выказаць сваё стаўленне да гэтага дэкрэта і ўладаў.
18:52
Людзі ідуць да Міністэрства па падатках і зборах, што месціцца па Савецкай, 9.
18:48
Нам з акна Рэдакцыі НН, што на вуліцы Маркса, чуваць «Жыве Беларусь!» з праспекта Незалежнасці.
18:48
Анлайн-трансляцыі на беларускіх сайтах глядзяць больш за 30 тысяч чалавек.
18:44
Наперадзе калоны — расцяжка «Баста!». Гэты лозунг прапанаваў «зубровец» Яўген Афнагель.
18:39
Анархісты, якія ідуць наперадзе калоны, запалілі фаеры.
18:36
Калона рухаецца па праспекце Незалежнасці.
Аўтамабілісты сігналяць у падтрымку.
18:35
18:31
Статкевіч заклікае прыняць рэзалюцыю, у якой высоўваюцца патрабаванні адмяніць дэкрэт №3, спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, адмяніць павышэнне пенсійнага ўзросту, вярнуць народу свабодныя і справядлівыя выбары.
Людзі галасуюць.
18:26
18:23
18:21
Грамадскі актывіст Яўген Афнагель заклікае ўлады спыніць ціск на незалежны рух і СМІ.
18:20
«У рэгіёнах няма ніякіх перспектыў, а яны дасылаюць свае лісты шчасця. Дык засуньце іх у адно месца», — усхвалявана звяртаецца да ўсіх Наталля з Брэста.
18:16
На Кастрычніцкай плошчы ўжо больш за 1000 чалавек.
Анлайн-відэатрансляцыі асноўных беларускіх СМІ ў суме глядзіць каля 20 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.
Не ўсе ўдзельнікі акцыі далучаюцца да воклічаў, некаторыя проста назіраюць.
Сілавікі не замінаюць. Выглядае, што пратаколы на ўдзельнікаў пакуль што таксама не складаюць.
18:09
Арганізатары аб'яўляюць пачатак Маршу.
«Гэта адкрыты здзек над грамадствам і над кожным з нас, — гаворыць Статкевіч.
17:59
Узяць удзел у акцыі ўжо прыйшлі каля 600 чалавек.
17:57
17:52
На Кастрычніцкай плошчы ўжо каля 250 чалавек.
17:50
«Хто галоўны дармаед? Прэзідэнт!» — напісана на адной з расцяжак. «Вось вам, а не падатак» — гаворыцца на іншай.
17:46
Людзі паступова падцягваюцца на Кастрычніцкую плошчу. Пераважна стаяць ля ўваходаў у метро і скрыжаванняў.
* * *
17 lutaha na Kastryčnickaj płoščy ŭ Minsku a 18-j hadzinie maje raspačacca akcyja «Marš aburanych biełarusaŭ». Jana skiravanaja suprać «padatku na darmajedstva». Miarkujecca, što ŭdzielniki akcyi na pačatku źbiarucca na narodny schod, a zatym projduć šeściem pa praśpiekcie Niezaležnaści da budynka Ministerstva pa padatkach i zborach, što na vulicy Savieckaj.
Apytanka
Апытанка закрытая.Дзякуй за адказ.
Калі ласка, абярыце варыянт(ы) адказу
Такой апытанкі не існуе. Магчыма, яна была выдалена
Адбылася нечаканая памылка. Калі ласка, абнавіце старонку і паспрабуйце яшчэ раз.
Kamientary