Архіў

Aux armes, citoyens!

Пагромы — адзіны сродак для беларускіх чыноўнікаў прабіць жалезную візавую заслону.

У сакавіку майго знаёмага абламалі з францускай візай. Спаткаў яго пасьля на «Ўзвышшы», дзе ён, запіваючы крыўду, роў: «Ня трэба нам бераг турэцкі!» У сп.Чаргінца не такія моцныя нэрвы. Замест таго каб мужна нажэрціся пасьля таго, як яго кінулі зь візай у ЗША, аўтар «Вам — заданьня» заклікаў МЗС больш жорстка падыходзіць да пытаньня аб наданьні права ўезду ў краіну замежным палітыкам.

Эфэкт дэмаршу наўрад ці будзе моцны. Калі дапусьціць, што Тоні Блэр вядзе дзёньнік, ня думаю, што на мінулым тыдні ў ім зьявіўся запіс: «10.11.05. Пасьля заявы Чаргінца ніколі ў жыцьці не змагу ўбачыць сваіх куміраў з «Зорнага дыліжансу».

На месцы «неўязных» я б зьвярнуўся да вопыту абарыгенаў парыскіх прадмесьцяў. Хіба яны не такая ж каста «недатыкальных», як і нашы мандарыны? Так яны й жылі ў сваім гета, пакуль не пачалі ўзбухаць. Натуральна, цяпер іх праблемы заўважылі. Пагромы — адзіны сродак для чыноўнікаў прабіць жалезную візавую заслону. Хочаце ў Шэнген? У такім разе выпускі «Эўраньюс» сама меней месяц павінны пачынацца рэпартажам: «Працягваюцца антышыракаўскія пагромы ў менскім прыгарадзе Дразды. Паводле чутак, іх прычынай стала няшчаснае здарэньне: кававарка францускай фірмы «Moulinex» стукнула токам аднаго з дэпутатаў палаты прадстаўнікоў. Гэта стала апошняй кропляй для зацюканых эўрапейскімі санкцыямі беларускіх кіраўнікоў. Начамі дэпутаты палаты і члены ўраду, узброіўшыся клюшкамі, бегаюць па квартале і паляць тачкі. Спэцназ бясьсільны».

Натуральна, спачатку заходняя прэса будзе асьвятляць пагромы ў Драздах у тым жа духу, у якім «Саўбелка» асьвятляе хваляваньні ў Францыі. Пісаць, што «пагромшчыкам у ЭЗ трэба аднаго: палапаць бляндынак». Каб замаўчаць праўду, у ход пойдзе байка аб рэлігійнай змове. «Банды пажылых праваслаўных атэістаў сёньня тэрарызуюць Дразды. Заўтра — каталіцкая Эўропа?» Які-небудзь хвацкі пісака, як і яго калега ў «СБ», закліча вырашыць пытаньне «хірургічным сродкам» — дэпартаваць драздоўскую шпану з Эўропы на гістарычную радзіму — у Кенію, дзе ў Алдувайскай даліне, як лічыцца, зьявіўся першы гома сапіенс.

Аднак, паколькі ў эўрапейскім дыскурсе пераважаюць сэнтымэнтальныя левыя, хутка настрой зьменіцца. Пачнуцца перамовы, падачкі і нарэшце доўгачаканыя, прыемна пахнучыя візы.

Дык што, сп.Чаргінец, будзем далей заявы прымаць ці ў краму — купляць клюшкі?

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць