Афіша

30 жніўня — «Прынцып Талакі»

«Дом Фішара» (Незалежнасці, 84а). 19.00.

30 жніўня, а 19.00 у свободнай прасторы «Дом Фішара» па адрасе: пр. Незалежнасці, 84а платформа TALAKA.BY правядзе сацыяльную ролевую гульню «Прынцып Талакі». Усе ахвотныя змогуць акунуцца у атмасферу свабоды рэалізацыі сваіх мэтаў і праектаў. Адбудзецца імпрэза платформы TALAKA.BY, дзе можна будзе даведацца пра сацыяльна значныя праекты і чым платформа TALAKA.BY дапамагае ў іх рэалізацыі. У лёгкай і вясёлай манеры будзе расказана пра project-мэнэджмент як навуку і хобі. Асноўную частку мерапрыемства зойме сацыяльная ролевая гульня «Прынцып Талакі», у працэсе якой, усе удзельнікі змогуць выканаць розныя ролі, а таксама адчуць сябе героямі, ад якіх непасрэдна залежыць рэалізацыя праекта.

Цягам гульні, усе яе ўдзельнікі распрацуюць сацыяльна значны праект. Удзельнікі змогуць лепей зразумець, чаму падчас супольных дзеянняў заўсёды ёсць людзі, якія дапамогуць любымі сродкамі, а таксама такія, якія могуць «ставіць палкі ў колы». Мерапрыемства можа зацікавіць і тых, хто мае ідэі сацыяльна-значных праектаў, але не ведае як пачаць.

30 жніўня ў Доме Фішэра кожны зможа знайсці людзей, блізкіх па духу, паплечнікаў і памагатых, каб зрабіць наш горад і краіну больш лепшымі.
Чакаем на Вас!

Талака — гэта старажытнае беларускае слова, якое абазначае супольную працу, добраахвотную ў сваёй аснове. Спрадвеку беларусы талакой секлі лес, збіралі ўраджай, будавалі дамы ды ўзводзілі храмы. А калі справа скончана — талакой і адпачывалі. Talaka.by — гэта сучасны беларускі праект, некамерцыйная платформа, якая дапамагае актыўным людзям у Беларусі рэалізоўваць значныя для грамадства праекты. Асноўны механізм працы — кааперацыя і каардынацыя ўсіх зацікаўленых бакоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць