Афіша

Выстава «У сэрца глянь сваё…», прысвечаная Райнісу і Купалу — 11 верасня

11 верасня (серада), а 16-й гадзіне, у дзень нараджэння вялікага паэта Латвіі, Дача-музей Райніса і Аспазіі (Юрмала) запрашае на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «У сэрца глянь сваё…» з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Выстаўка — частка міжнароднага праекта «Янка Купала і Ян Райніс», які рэалізуецца дзякуючы супрацоўніцтву Аб’яднання літаратурных музеяў (Латвія) і музея Янкі Купалы (Беларусь) пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Латвіі.

Праект прысвечаны жыццю, творчасці і сяброўству выдатных паэтаў Беларусі і Латвіі — Янкі Купалы і Яна Райніса.

Назвай выстаўкі абраны радок з верша Янкі Купалы «Не шукай», галоўная тэма якога — адвечны пошук чалавекам шчасця, якое знаходзіцца блізка, толькі трэба ўмець шукаць і глядзець у сваё сэрца. Гэтая гуманістычная ідэя ляжыць у аснове творчасці абодвух паэтаў, лёс якіх неаддзельны ад гістарычнага шляху роднай зямлі.

Экспазіцыйныя плакаты, якія ўтрымліваюць рукапісы, фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, знаёмяць з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці першага народнага паэта Беларусі, сярод якіх былі знакавыя сустрэчы з выдатнымі дзеячамі латвійскай культуры. У 1926 годзе ў Мінск прыехаў Ян Райніс, народны паэт і дзяржаўны дзеяч Латвіі, дзякуючы апецы якога Латгалія стала родным домам для беларусаў.

Гэтая адзіная асабістая сустрэча паэтаў стварыла глыбокі кантэкст для далейшага развіцця беларуска-латвійскіх культурных сувязяў. У 1940 г. Янка Купала наведаў Латвію як ганаровы госць Латвійскага з’езду пісьменнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі5

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі5

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць