У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы
На новым брэсцкім пляжы «Зарэчны», які яшчэ не паспелі цалкам завяршыць, зафіксавалі выпадак пашкоджання інфраструктуры. Раніцай 9 чэрвеня супрацоўнікі камунальных службаў выявілі, што з душавых стоек зніклі спецыяльныя краны, паведамляе «Вечерний Брест».

Мяркуецца, што здарэнне адбылося ноччу. Як паведамляецца, краны былі не адкручаныя, а сарваныя грубым спосабам. У выніку пашкоджання сістэмы пачалася значная ўцечка вады.

Пакуль паломку не заўважылі і не перакрылі падачу вады, вылілася каля 100 кубаметраў вады. Пасля выяўлення праблемы спецыялісты пачалі работы па яе ліквідацыі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Вось што ажбываецца ў Брэсце і па ўсюль дзе нармальных людзей садзяць за ні за што, а чырвона-зяленыя шарыкавы, ватнікі і манкурты адчуваюць сябе ў сваей роднай стыхіі.