Эканоміка2727

Расія дае Беларусі ў 2014-м нафты па максімуме: нас чакае год эканамічнага росту

Але ўзамен за нафту Расія хоча ўвайсці ў пяць беларускіх прыбытковых прадпрыемстваў.

Масква і Мінск дамовіліся пра пастаўку нафты ў Беларусь у аб'ёме 11,5 млн тон у першым паўгоддзі 2014 года, паведамляецца на сайце ўрада Расіі.

Гэта роўна столькі, колькі прасіў беларускі бок. Калі аб'ёмы пастаўкі захаваюцца ў другім паўгоддзі, то агульная гадавая колькасць складзе 23 млн тон.

Сёлета Беларусь атрымае толькі каля 20,5 млн тонаў нафты. Гэта выклікала рэзкае скарачэнне аб'ёмаў экспарту з нашай краіны.

Нафтапрадукты застаюцца асноўнай крыніцай валюты для Беларусі, таму пастаўка нафты па поўнай азначае, што наступны год стане годам эканамічнага росту. Калі, вядома, сусветныя цэны на нафту не ўпадуць.

Намеснік старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч і першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы ў пятніцу дамовіліся, што бакі да канца 2013 гатовыя таксама падпісаць індыкатыўныя балансы па пастаўках вугалю, электраэнергіі і газу.

У 2013 у выніку супярэначнасцяў дамовы на пастаўкі нафты былі квартальнымі. Мінск спадзяваўся падпісаць баланс на 2014. Як стала вядома з крыніц ва ўрадзе Расіі, Масква абумоўлівала падпісанне зрухамі ў прыватызацыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Падпісанне ўрадам праектаў акцыянавання пяці прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскага завода колавых цягачоў, было зроблена, каб дабіцца нафтавага балансу.

«У прыватнасці, гаворка [на сустрэчы Дварковіча і Сямашкі] ішла аб праектах з расійскімі кампаніямі ААТ «МЗКЦ», ААТ «Інтэграл», ААТ «Пеленг», ААТ «Гродна Азот», а таксама аб ходзе рэалізацыі праекта ААТ «КамАЗ» і ААТ «МАЗ», — заўважана ў тым самым паведамленні ўрада, у якім інфармуецца пра аб'ём паставак нафты.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць