Свет88

Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру

Вядомага беларускага праваабаронцу трэці раз вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

Сярод іншых, подпісы за яго збіраюць дэпутаты польскага Сойму як ад урадавай Грамадзянскай платформы, так і ад апазіцыйнага «Закону і справядлівасці» (PiS).

Ініцыятарам збору подпісаў у польскім парламенце стаў дэпутат Адам Ліпінскі з PiS.

— Гэтак жа, як уся польская «Салідарнасць» у свой час была ўганаравана Нобелем у асобе Леха Валенсы, так і абаронцы правоў чалавека ў Беларусі павінны быць уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру праз Бяляцкага, — кажа ён.

На сёння пад намінацыяй падпісаліся ўжо 160 польскіх дэпутатаў, піша Gazeta Wyborcza.

Нагадаем, што Бяляцкі застаецца ў спісе кандыдатаў усе гады свайго зняволення.

Бяляцкі збіраў на свае рахункі грошы на дапамогу рэпрэсаваным і ахвярам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Праваабаронцы-вясноўцы прыходзілі з дапамогай да ўсіх няправедна асуджаным, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

Беларускія ўлады здабылі праз органы юстыцыі Літвы і Польшчы нумары рахункаў Бяляцкага і пасадзілі яго ў турму, звінаваціўшы ў нясплаце падаткаў.

Бяляцкі заслужыў вядомасць і павагу ў 1980-я гады як адзін з пачынальнікаў руху за незалежнасць Беларусі.

У 1990-я з палітыкі ён сышоў у абарону правоў чалавека. Зняволенне Алеся Бяляцкага выклікала незраўнаную хвалю салідарнасці з беларускім народам у розных краінах свету.

Як паведамляла Нарвежскае тэлебачанне, у 2013-м Бяляцкі быў за крок ад атрымання Нобелеўскай прэміі. Але ўрэшце прэмія дасталася Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.

Прэмія міру — адзіная з нобелеўскіх прэмій, якую прысуджаюць нарвегі, а не шведы. Так рашыў у свой час Альфрэд Нобель. Акурат тады, калі ён засноўваў сваю ўзнагароду, Нарвегія здабыла незалежнасць ад Швецыі.

Дагэтуль грамадзяне Беларусі Нобелеўскіх прэмій не атрымлівалі.

Вылучаць на нобелеўскую прэмію міру маюць права дэпутаты парламентаў, міністры, а таксама прафесары права або міжнародных адносін і яшчэ шэраг катэгорый людзей.

Намінацыі на на Нобелеўскую прэмію міру дасылаюць штогод да 1 лютага. Імя лаўрэата абвяшчаюць у кастрычніку.

Каментары8

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць