Афіша

Ці ёсць у Мінску месца для мінчан?

8 красавіка кампанія «Будзьма!» запрашае да дыскусіі: як надаць Мінску пачуццё ўласнай годнасці, а яго жыхарам — гонару за свой горад?

Веснавыя высвятленні стасункаў з культурай ад кампаніі «Будзьма!» перайшлі экватар, і наперадзе дзве тэмы, прызначэнне якіх — дапамагчы беларусам лепш арыентавацца ў вонкавай прасторы і… у саміх сабе. 8 красавіка абмяркуем, як надаць Мінску пачуццё ўласнай годнасці, а яго жыхарам — гонару за свой горад.

8 красавіка ў «ЦЭХу» грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» праводзіць чацвёртую сустрэчу дыскусійнага цыклу «Культура паляпшае жыццё!». Тэма дыскусіі, «Культура будаваць прастору. Рэканструюем Мінск», ужо набалелая для мінчукоў, неаднаразова паднятая ў СМІ і сацыяльных сетках, выносіцца на адкрытае абмеркаванне. На падставе спрэчнага працэсу рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска будуць шукацца адказы і на больш шырокія пытанні:

- Як зрабіць Мінск «горадам для людзей», дзе кожны адчувае сябе свабодна і ўтульна?

- Якія механізмы ўдзелу грамадства ў фармаванні прасторы (дызайну) горада?

- Як не страціць гістарычна-культурную адметнасць і характар горада?

- Як наяўная і страчаная архітэктурная спадчына фармуе стаўленне да яе жыхароў і гасцей горада?

Свае пазіцыі па гэтых пытаннях будуць выказваць:

1. Вадзім Гліннік, архітэктар;
2. Уладзімір Папруга, архітэктар;
3. Уладзімір Валажынскі, адміністратар і стваральнік сайта www.minsk-old-new.com;
4. Артур Клінаў, мастак, літаратар, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan».

Мадэратар: галоўны абаронца культурна-гістарычнай спадчыны краіны Антон Астаповіч.

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Уваход вольны.

Пачатак: 19.00.

 

XX

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць