Мова55

Набор паштовак «Не маўчы па-беларуску» ўжо ў продажы!

Паштоўкі «Не маўчы па-беларуску» цяпер можна адшукаць не толькі на мерапрыемствах кампаніі «Будзьма беларусамі!», але і набыць у кнігарнях па ўсёй Беларусі!

Кожная з паштовак гэтай серыі – тэматычная. Яны цудоўныя і вясёлыя памочнікі для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы. Мілы малюнак + подпіс па-беларуску = новае слова запамінаецца лепш.

Ідэя праекту «Не маўчы па-беларуску» належыць маладой таленавітай мастачцы Дар’і Мандзік, не толькі пераможцы конкурсу культурніцкіх ідэй ад «Будзьма!» але і пераможцы міжнароднага конкурсу «Мы-2012». У супрацы з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» яе ідэя стала рэальнасцю і папоўнілася новымі тэмамі для паштовак. А кансультантам па мове стаў аўтар актуальнай мовазнаўчай рубрыкі на сайце кампаніі Улад Лянкевіч. Набор паштовак кампаніі «Будзьма беларусамі!» адрасаваны ўсім, і тым хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, і даўна гаворыць на мове. Паштоўкі вельмі палюбіліся наведвальнікам мерапрыемстваў кампаніі, вокамгненна разляталіся са стэндаў Fly Cards і хутка набылі заслужаную папулярнасць.

Цяпер, каб атрымаць гэты крэатыўны дапаможнік у штодзённай камунікацыі па-беларуску, можна не толькі адказваць на пытанні віктарынаў ці ўдзельнічаць у конкурсах (і пра гэтую магчымасць не забываемся! J), але і зазірнуць у бліжэйшыя кнігарні.

Шукайце набор паштовак «Не маўчы па-беларуску!» у мінскіх кнігарнях:

«Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72

«Кнігарня Ў», пр-т Незалежнасці, 37А

«Кніжны салон», вул. Калініна, 5

«Кнігарня пісьменніка», вул. Казлова, 2

«Веды», вул. К.Маркса, 36

«Светач», пр-т Пераможцаў, 11

«Цэнтральны кніжны», пр-т Незалежнасці, 19

«Кнігі & кніжачкі», пр-т Незалежнасці, 14

Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг», вул. Янкі Купалы, 27

у рэгёнах:

«Веды», г. Віцебск, вул. Леніна, 54

«Светач», г. Віцебск, вул. Кірава, 10

«Праметэй», г. Гродна, вул. Савецкая, 10

«Іскра», г. Берасце, вул. Пушкінская, 4

«Кніжны свет», г. Ліда, пр. Перамогі, 33

«Спадчына», г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7

«Букініст», г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49

Заходзьце, набывайце, удасканальвайцеся!

Не маўчым па-беларуску разам!

Каментары5

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»68

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

У Быдгашчы паляка судзяць за шпіянаж. Ён ездзіў са знаёмым у Беларусь і падвяргаўся допыту на мяжы3

У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя

Расійскія вайскоўцы свядома атакуюць аўтамабілі гуманітарнай місіі ААН і яшчэ гэтым хваляцца1

На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым3

Рыбак у Лельчыцкім раёне злавіў гіганцкага сома ВІДЭА3

Даўгабуд МАЗа ў Мінску ператвараюць у архіў з перадавымі тэхналогіямі

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго9

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»68

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць