Афіша

Андрэй Пачобут. Тэрыторыя супрацьстаяння — публічная лекцыя

10 снежня. 18.30. ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58/6).

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт і «Беларускі журнал» запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага беларускага журналіста Андрэя Пачобута «Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга партнэрства паміж «рускім светам» і еўраінтэграцыяй».

«Украінскі крызіс» стаў пікам канфлікту двух цывілізацыйных перспектываў і паставіў пад сумнеў базавыя прынцыпы суіснавання ў свеце, у якім мы жылі апошнія паўстагоддзя. Ніхто сёння не ведае, чым усё скончыцца, якім будзе наш свет у будучыні. Як спрычынілася да гэтага крызіса ініцыятыва Усходняга партнэрства? Яе стваральнікі ўпарта падкрэслівалі, што яна не мае антырасейскага характару, але гэтыя сцверджанні не паўплывалі на жаданне расейскіх уладаў кантраляваць жыццё ў суседніх краінах.

Чым еўрапейская ініцыатыва Усходняга партнэрства так напалохала Маскву? Ці можна было пазбегнуць канфлікта двух інтэграцыйных праектаў, еўрапейскага ды еўразійскага, ці гэты канфлікт быў наканаваны? Якія каштоўнасці ды перспектывы прапануюць гэтыя два праекты краінам былога СССР? Як украінскія падзеі паўплывалі на інтэграцыйныя праекты, і як рэагуюць на гэтыя падзеі краіны Усходняга партэрства? І якія магчымасці да манёўру ёсць у Беларусі? Пра гэтыя сутнасныя пытанні разважае ў сваёй лекцыі Андрэй Пачобут.

Адкрытая лекцыя Андрэя Пачобута «Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга Партнэрства паміж «рускім светам» і еўраінтэграцыяй» адбудзецца 10 снежня на пляцоўцы «ЦЭХ» (пр-т Незалежнасці, 58/6).

На сайце Лятучага ўніверсітэта можна будзе далучыцца да анлайн-трансляцыи лекцыі.

Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

 

Мерапрыемства адбудзецца ў межах цыкла адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне», першая частка якога прайшла ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў «першым сезоне» пра «галоўныя пытанні» разважалі сябры Калегіўма Лятучага Ўніверсітэта – інтэлектуалы, навукоўцы ды даследчыкі, то гэтым разам мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных ды прадлемных сфер – сферы медыа, сродкаў масавай інфармацыі ды камунікацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову9

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?4

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж2

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы8

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову9

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць