Меркаванні3333

Сірыза зможа блакаваць у ЕС ініцыятывы па стрымліванні Пуціна і правах чалавека ў Беларусі

Перамога радыкальнай лявіцы ў Грэцыі можа прывесці да палітычнага землятрусу кантынентальных маштабаў.

Праз два месяцы Грэцыі пагражае дэфолт. Гэта выкліча падзенне еўра адносна даляра, турбулентнасць у сусветнай фінансавай сістэме плюс, магчыма, далейшае зніжэнне цэнаў на нафту. Тое эканамічныя наступствы, якія адаб'юцца і на Беларусі.

Але наша краіна можа сутыкнуцца і з палітычнымі кансеквенцыямі галасавання на аддаленай перыферыі ЕС, у краіне сувымернага з Беларуссю памеру.

У Еўрасаюзе рашэнні прымаюцца кансэнсусам. Таму радыкальна левы ўрад Грэцыі зможа блакаваць любыя рашэнні ЕС, скіраваныя на стрымліванне расійскага наступу ва Украіне ці на абарону правоў чалавека ў Беларусі.

У Еўрапарламенце Сірыза ўваходзіць у еўрапейскі блок «Еўрапейскія левыя». Лідар Сірыза Алексіс Цыпрас нават быў кандыдатам ад гэтага згуртавання на пасаду кіраўніка Еўракамісіі. А Еўрапейскія левыя традыцыйна выступаюць супраць санкцый да Расіі за яе агрэсію ва Украіне. Яны ўскладаюць віну за падзеі ў Крыме і Данбасе на цэнтральны ўрад Украіны.

Таксама левыя галасавалі супраць абмежавальных мераў у дачыненні да лукашэнкаўцаў за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Галоўны вораг для еўрапейскай радыкальнай лявіцы — гэта ЗША і правыя сілы ў Еўропе. У змаганні з імі яны гатовыя яднацца нават з дыктатарамі. Чавэс — кумір еўрапейскіх левых, а Пуцін — надзея на змену статус-кво на сусветнай палітычнай арэне. Некаторыя з палітычных сілаў, што ўтварылі Сірызу, атрымлівалі фінансаванне з Масквы яшчэ ў савецкія часы.

Як прадказваюць сацыёлагі, леварадыкальны блок Сірыза выйграе сённяшнія выбары. Пытанне ў тым, ці ўдасца яму дабіцца абсалютнай большасці, ці спатрэбіцца падтрымка левацэнтрысцкіх партый для стварэння ўрадавай кааліцыі.

Як мяркуецца, другое месца зоймуць кансерватары з «Новай дэмакратыі». Прахадны бар'ер маюць адолець таксама «трэцяя сіла» з новай партыі «Рака», камуністы-сталіністы, неанацысты, нацыяналісты і партыя сацыял-дэмакратычнага толку ПАСОК.

Палітолагі не даюць рады прадказаць, як будуць разгортвацца падзеі пасля перамогі Сірызы. У палітычных колах Германіі не выключалі варыянту выхаду Грэцыі з еўразоны і Еўрасаюза ўвогуле — першы такі выпадак у гісторыі ЕС.

Большасць аналітыкаў у самой Грэцыі дапускаюць, што пасля прыходу да ўлады Сірыза не будзе выконваць большасці перадвыбарных абяцанняў і працягне выкананне патрабаванняў міжнародных крэдытораў, каб утрымацца ў еўразоне. Дзве траціны грэкаў хочуць захавання еўра. Галасаванне за Сірызу — пратэстнае па сваім характары.

Камуністы і радыкалы ўваходзілі ва ўрадавыя кааліцыі ў еўрапейскіх краінах і раней. Гэта здаралася ў Францыі пры Франсуа Мітэрану, у Італіі ў 1990—2000-я. Гэта не прывяло да дэзінтэграцыі ЕС, але накладвала адбітак на палітыку саюза. Розніца ў тым, што Сірыза — самая радыкальная палітычная сіла, якая калі-кольвек прыходзіла да ўлады ў краіне ЕС. Акрамя таго, Грэцыя — праваслаўная краіна, а аслаблення Еўрасаюза дабіваецца Крэмль. 

Каментары33

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая83

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая83

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць