Грамадства2626

Фелікс Шкірманкоў: Лукашэнка да мяне на ты — і я да яго на ты, а гэбісты двойчы пыталіся, што я скажу прэзідэнту

Учора кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Слаўгарад (Магілёўская вобласць). Адметна, што падчас наведвання горада ў яго адбылася размова з сябрам Партыі БНФ і ТБМ, ветэранам вайны, былым старшынёй Слаўгарадскага райсавета Феліксам Шкірманковым.

Мы патэлефанавалі спадару Шкірманкову, каб даведацца ў падрабязнасцях, як адбылася ягоная сустрэча з Лукашэнкам.

«Яшчэ а 8-й раніцы да мяне завітала кіраўніцтва раёна, я 'шчэ з ложка нават не ўставаў. Кажуць, да нас прыязджае прэзідэнт, трэба ад імя жыхароў прывітаць яго. Усё зраблю як трэба, адказваю.

Перад пачаткам сустрэчы гэбісты, ці хто там з Мінска, двойчы падыходзілі да мяне і ўсё ўдакладнялі, што менавіта я буду пытацца ў Лукашэнкі. Іншыя ветэраны, дарэчы, так нічога і не гаварылі. Толькі мне слова далі.

Нас пасадзілі перад Лукашэнкам — пяць ветэранаў. Праўда, двое з іх такія, «фіктыўныя». Лукашэнка па чарзе падыходзіў да ўсіх, ціснуў руку. Падышоў да мяне, я пачынаю падымацца. Ён мне па-руску кажа: «Сядзі-сядзі, не падымайся». На што я адказваю па-беларуску: «Ну як так, прэзідэнт стаіць, а я сядзець буду».

Я да яго звяртаўся на ты, бо і ён гаварыў на ты. Падумаў, што я старэйшы, то чаго выкаць буду.

Варта адзначыць, што Лукашэнка адразу перайшоў на беларускую мову, і наша гутарка з ім вялася па-беларуску. Ну, я павітаў кіраўніка краіны ў Слаўгарадскім раёне, падзякаваў, што не забывае наш край. А потым папрасіў дазволу прачытаць верш. Лукашэнка адказаў: «Чытай»

Беларусь, мой любы край,
Ты – мая Радзіма,
Не зраўняюцца з табой
Прыгажосці Рыма.

Гэта пачатак верша такі. Лукашэнка кажа: «Ці дасі нам яго, мы надрукуем». Бярыце, кажу, чаму не даць. Сёння адаслаў у Адміністрацыю верш, не ведаю, ці скарыстаецца хто ім.

Ну а потым, калі ўжо мяне дапусцілі да цела, то вырашыў скарыстацца момантам ды запытацца пра балючае для мяне пытанне падатку на аўто. Кажу, Аляксандр Рыгоравіч, ці адменіш ты гэты падатак для інвалідаў вайны. Іх у Беларусі ўсяго тысячы тры набярэцца, а актыўных кіроўцаў чалавек 20—30. Лукашэнка паабяцаў адмяніць падатак. Я перапытаўся: «Дык дакладна адменіце?» — «Ну я ж сказаў».

Гэта ўжо пачатак прэзідэнцкай кампаніі такі. Таму, думаю, гэтае слова Лукашэнка стрымае. Тут жа мяне ўсе ведаюць, што я ў выпадку чаго напішу ў «Народную волю»

У мяне «Пежо-306», 1998 года выпуску. Я на ёй у год наязджаю каля 3000 кіламетраў», — падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы сп. Шкірманкоў.

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся ў 1926 годзе ў Прапойску, цяперашнім Слаўгарадзе. Ён вэтэран вайны, у свой час быў страршынёй райсавета. Ён сябар Партыі БНФ і ТБМ. Яшчэ ў 2005 годзе ён быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць