Афіша1212

У Мінску адчыняецца крама «Беларуская Прастора»

Гандлёвы цэнтр «Маскоўска-Венскі» (пр-т Незалежнасці, 58, другі паверх, павільён 205). Ад 11.00 да 20.00. Сем дзён у тыдзень.

Крама Беларускай Прасторы

22 снежня адбудуцца літаратурна-мастацкія і музычныя выступы Яраша Малішэўскага, Аксаны Спрынчан і іх дачушкі Альжбеты, а таксама барда і літаратара Сержа Мінскевіча.

Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан і Альжбета
Серж Мінскевіч

Акрамя гэтага вас чакае прэзентацыя вопраткі Belarusam.by.

Зімовая вопратка ад Belarusam.by

23 снежня «Прастора» запрашае на творчую сустрэчу з фіналістамі адбору на конкурс «Еўрабачанне-2016» гуртом NAVI. Для ўсіх прысутных маладыя беларускія выканаўцы праспяваюць найлепшыя песні, а таксама падзеляцца сваім неверагодным пазітывам, які яны папросту выпраменьваюць!

Гурт NAVI

Усіх сакрэтаў арганізатары наперад не раскрываюць — каб было што казаць падчас прэзентацыі;) — але так Беларуская Прастора распачынае акцыю «Мы з вамі NAVI» (хэштэг #мызваміNAVI), каб дапамагчы гэтаму надзвычай таленавітаму творчаму калектыву паехаць ад нашай краіны на Еўрабачанне.

У новай краме «Беларуская Прастора» можна набыць арыгінальныя беларускія сувеніры, кнігі, аўдыёкнігі і фільмы, адзенне, адмысловую гарбату і філігранныя вырабы са шкла. Ёсць магчымасць ўсё пабачыць на свае вочы, памацаць, прымераць і паразмаўляць на роднай мове з ветлівымі супрацоўнікамі.

Крама Беларускай Прасторы
Крама Беларускай Прасторы
Крама Беларускай Прасторы

Facebook: https://www.facebook.com/prastora.by/

Twitter: https://twitter.com/prastora

Одноклассники: http://ok.ru/prastoraby

Каментары12

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі46

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць