Грамадства118118

Качанава: Медыкі «як працуюць, так і зарабляюць»

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by.

Намесніца прэм'ер-міністра Наталля Качанава на калегіі Міністэрства аховы здароўя выказала меркаванне, што медыкі «як працуюць, так і зарабляюць».

Яна адзначыла, што «малады чалавек, які прыходзіць вучыцца ў медыцынскую ВНУ, наўрад ці разлічвае атрымліваць велізарную зарплату».

«Калі чалавек прыняў для сябе рашэнне ісці вучыцца ў няпростай ВНУ, значыць, прыняў рашэнне працаваць на карысць людзей, на карысць народа. З гэтага пункту гледжання і трэба рыхтаваць будучых медыкаў», — сказала намесніца прэм'ер-міністра, якая пераехала ў Мінск з пасады кіраўніца гарвыканкама Наваполацка.

На адной з прэс-канферэнцый Аляксандр Лукашэнка сказаў, што забраў Качанаву ў Мінск па рэкамендацыі спецслужбаў, якія звярнулі ўвагу на яе кандыдатуру. Пачынала Качанава ў Наваполацку ў камунальнай гаспадарцы, а цяпер кіруе ўсёй сацыяльнай сферай, у тым ліку аховай здароўя, адукацыяй і культурай.

Доля выдаткаў на ахову здароўя ад ВУП у Беларусі расла: 2011-ы — 2% ВУП, 2012-ы — 3,8%, 2013-ы — 4%, 2014-ы — 4,2%, 2015 — 4,4%.

Гэта больш чым у Расіі ці Казахстане. Але ў дзесяці новых краінах Еўрасаюза, дзе працягласць жыцця даўжэйшая (маюцца на ўвазе Польшча, Чэхія, Латвія і г.д.) на ахову здароўя трацяць 5,4% ад ВУП. Прычым і ВУП там вышэйшы, чым у нас. Напрыклад, паводле звестак Нацыянальнага фонду страхавання Літвы, у гэтай краіне на ахову здароўя траціцца 7% ад ВУП.

У ЗША на здароўе трацяць 17,2% ад ВУП, у Брытаніі — 9,4%.

Сярэдняя зарплата доктара ў Беларусі складае на сёння каля 500 даляраў. У Польшчы яна — 1500 даляраў.

* * *

Чытайце таксама:

Гісторыя жыцця Наталлі Качанавай: як валейбалістка з водаканала стала самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі

Каментары118

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць