Грамадства1414

Выйшаў Псалтыр па-беларуску — справа жыцця айца Аляксандра Надсана

Айцец Аляксандр Надсан жыў у Лондане, але душа яго была ў Беларусі. 

Фота Дзяніса Раманюка.

Ён пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты ўсходняй традыцыі. Беларуская праваслаўная царква — калі б яна была беларускай — магла б браць гатовае і карыстацца.

А справай апошніх гадоў жыцця для яго стаў пераклад Псалтыра. І вось гэта кніга выйшла па-беларуску. Гэта грандыёзная праца.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 8 жніўня а 19-й гадзіне ва ўніяцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»).

Прэзэнтацыя прыўрочана да 90-х угодкаў з дня яго нараджэння.

На пачатку адбудзецца Боская Літургія і Паніхіда.

Айцец Аляксандр Надсан адышоў да вечнага жыцця 15 красавіка 2015 года ў Лондане.

Над выданнем працавалі, сярод іншых, пераемнік айца ў лонданскай царкве айцец Сяргей Стасевіч і бібліст айцец Сяргей Сурыновіч з Друі.

Карэктуру рабіла Крысціна Курчанкова, а ўступную і заключную малітву рыхтаваў айцец Аляксандр Аўдзяюк.

Стылізаваную арнаментальную літарку на вокладцы выканала мастачка Алена Ткачова.

Адмысловы шрыфт на падставе кнігаў Скарыны распрацаваў для кнігі Антон Брыль, унук Янкі Брыля.

* * *

Шчаслівы той, хто на раду да нязбожных не ходзіць,* і на шляху грэшнікаў не стаіць,* і не сядзіць на сходзе распуснікаў;
Але ў законе Гасподнім знаходзіць асалоду,* над Ягонымі законамі разважае дзень і ноч.
Ён, быццам дрэва, пасаджанае над паўнаводнай крыніцай,* што дае плод у свой час, і лісце якога не вяне.*
Усё, што ён робіць,* удаецца яму.
Не гэтак нязбожныя, не гэтак:* яны, быццам мякіна, якую вецер разносіць.
Не выстаяць нязбожныя на судзе,* ані грэшнікі на сходзе праведных.
Бо Госпад ведае шлях праведных,* а шлях нязбожных згіне.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца10

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года1

Беларусцы на рахунак прыйшло дзевяць мільярдаў рублёў2

Арыштавалі Аркашу — галоўнага падазраванага ў збіцці да смерці навукоўца ў Екацярынбургу14

Wildberries пачаў шукаць складскія памяшканні ў Казахстане праз атакі ўкраінскіх беспілотнікаў4

Беларуска ўцякла ў ЗША ад службы ў Ізраілі — і цяпер сядзіць у Мінску без пашпарта20

ФСБ абвяшчае стваральніка Telegram Паўла Дурава ў міжнародны вышук6

Самы дарагі дом у чэрвені ў Беларусі купілі за 630 тысяч даляраў

«Тэмпы наступлення Расіі знізіліся ў разы». Ваенныя аналітыкі — пра тое, як за лета змяніўся ход вайны ва Украіне3

У расійскім Екацярынбургу да смерці збілі навукоўца Акадэміі навук, які перашкодзіў дзецям катацца на квадрацыклах па доследных палях16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца10

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць