На правах рэкламы

«Метры дабрыні»: як гандлёвая сетка «Віталюр» сабрала прадукты і адзенне для анкалагічнага цэнтра

Разам з фондам «Дотык да жыцця» гандлёвая сетка крам і супермаркетаў «Віталюр» зладзіла дабрачынную акцыю ў падтрымку сем’яў, якія знаходзяцца на лячэнні ці рэабілітацыі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

У сямі крамах «Віталюр» усталявалі шкляныя скрынкі «Метр дабрыні», куды кожны ахвотны мог пакласці папярэдне набытыя прадукты харчавання, гігіенічныя сродкі або адзенне.

Скрыні «Метр дабрыні» ўсталявалі ў сямі крамах «Віталюр».

Валанцёры раздаюць флаеры: некоторыя пакупнікі праходзілі міма, але людзі, якія звярнулі ўвагу на акцыю, абавязкова вярталіся з вафлямі, дзіцячым пюрэ і іншымі пачастункамі.

«Не ўсе кіраўнікі з’яўляюцца дабрачынцамі і здольныя адгукацца на чужое гора, як на сваё.

Здавалася б, няма нічога складанага ў тым, каб паставіць такія скрыні недзе побач з уваходам у магазін ці салон, але некаторыя начальнікі чамусьці ўспрымаюць гэта як нешта, што можа сапсаваць імідж кампаніі. Камерцыйны дырэктар «Віталюр» Віталь Яцук так не лічыць і пайшоў нам насустрач, за што мы яму вельмі ўдзячныя», —

 дзеліцца каардынатар валанцёрскага руху фонду «Дотык да жыцця» Алена Мядзінская.

Больш за ўсё людзі «ахвяравалі» прысмакаў, і гэта цудоўна, але, на будучыню, валанцёры заклікаюць рабіць акцэнт на гігіенічныя сродкі, бо пракладкі ці памперсы для хворых, асабліва ляжачых, — гэта сапраўднае выратаванне.

«Метр дабрыні» адпраўляецца ў анкалагічны цэнтр.

Падобныя акцыі актывісты і валанцёры ладзяць ужо не першы год і адзначаюць, што апошнім часам колькасць рэчаў, якія яны могуць сабраць за дзень акцыі, значна зменшылася. Выканаўчы дырэктар фонду Вера Гахава мяркуе, што на сітуацыю паўплываў эканамічны крызіс: людзі і рады былі б перадаваць у дзіцячыя дамы ці анкацэнтры больш, але вымушаны распараджацца сямейным бюджэтам ашчадна.

Але, нягледзячы на крызіс, за месяц валанцёры з дапамогай пакупнікоў «Віталюр» здолелі запоўніць салідную колькасць пакетаў падарункамі для дзецей.

Гэта Яўген (справа), яму 18. Ён хоць і знаходзіцца ў дзіцячым аддзяленні, але просіць усіх называць сябе мужчынам.

Саша і яго мама Святлана. Першыя праблемы ў сына пачаліся ў 2010 годзе: адмовілі ногі. 5 гадоў рэабілітацыі, а потым зноў — рэцыдыў і хімія. Саша пакуль не ходзіць, але ўжо можа сядзець — і гэта добрая навіна. Сям’я кажа дзякуй усім, хто дапамагае, бо ўсе асноўныя сродкі апошнія 7 гадоў аддавалі на лячэнне.

Пасля супу мама дазволіць сямігадоваму Жэню з’есці і нешта з прысмакаў, прывезеных валанцёрамі, — у палаце свята!

«Мы вельмі спадзяёмся, што і іншыя крамы ці прадпрымальнікі пойдуць на такі крок. Паставіць скрынку — гэта такая дробязь ў параўнанні з вынікам — шчаслівымі ўсмешкамі дзяцей і ўдзячнасцю бацькоў, якія будуць ведаць, што яны не самотныя ў сваёй бядзе», —

кажа Вера Гахава.

Пакінуць сваё ахвяраванне на чарговыя «Метры дабрыні» можна ў магазінах сеткі «Віталюр» у Мінску па наступных адрасах:

вул. Жыновіча, 7
вул. Рафіева, 56
пр. Газеты Праўда, 20
вул. Мястроўская, 27
вул. Мірашнічэнка, 3
вул. Касманаўтаў, 28
Ігуменскі тракт, 11

ТДА «Віталюр», УНП 100921458.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны6

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны6

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць