Культура88

Юрый Жыгамонт агучыў Евангелле па-беларуску. Трэба дапамога ў выданні запісу

Беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, вядомы па перадачы «Падарожжы дылетанта», падрыхтаваў аўдыёверсію Евангелля на беларускай мове. Праект быў ажыццяўлёны ў супрацоўніцтве з праваслаўным брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў, сацыяльна-культурнай установай «МоцАрт» і кампаніяй «Прастора.by».

Ініцыятарам стварэння аўдыёзапісу беларускага Евангелля стаў сам Юрый Жыгамонт. У якасці асновы быў узяты пераклад Евангелля, выкананы членамі Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы. Падрыхтоўка запісу заняла некалькі год, на працягу якіх у студыі кампаніі «Прастора.by» было запісана некалькі дзясяткаў гадзін аўдыёматэрыялу. Канчатковая версія запісу, які ўключае чатыры Евангеллі (паводле Матфея, Марка, Лукі і Іаана), мае працягласць больш за 11 гадзін.

— Святары праслухалі падрыхтаваны запіс і былі перакананыя, што гэта вартасны праект, — расказвае супрацоўнік выдавецкага аддзела брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Кастусь Антановіч. — Евангелле ў фармаце, падрыхтаваным Юрыем Жыгамонтам, гучыць больш даступна і добра ўспрымаецца ў тых сітуацыях, калі чалавеку больш зручна праслухаць Евангелле, чым прачытаць. Тым больш у замежжы жыве шмат беларусаў, якія добра ўспрымаюць родную мову, але ім цяжка чытаць на кірыліцы, і такі праект дасць ім магчымасць пачуць роднае слова, не прыкладаючы ніякіх дадатковых намаганняў.

Падрыхтоўка запісу ажыццяўлялася пры падтрымцы пляцоўкі «МоцАрт» — арганізацыі, арыентаванай на дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Па словах Кастуся Антановіча, праект па агучванні Евангелля таксама задумваўся з мэтай таго, каб даць магчымасць пачуць слова Божае невідушчым і людзям, хто па стане здароўя не мае магчымасці чытаць. Яшчэ адна з мэт праекта — папулярызацыя Евангелля на беларускай мове сярод моладзі, і існуюць планы распаўсюджвання часткі запісу ў адкрытым доступе.

На сённяшні дзень выпушчаныя толькі некалькі дыскаў з запісам беларускага Евангелля. У стваральнікаў праекта ёсць мэта распаўсюджваць дыскі сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але для гэтага зараз не хапае сродкаў, і таму ажыццяўленне гэтага дабрачыннага праекта залежыць ад нас з вамі. Вашы ахвяраванні могуць дапамагчы ў вырабе дыскаў, якія потым пры падтрымцы пляцоўкі «МоцАрт» будуць перададзеныя людзям з праблемамі здароўя, і магчыма нехта з іх упершыню пачуе Евангелле на роднай, беларускай мове.

Па пытаннях падтрымкі праекта вы можаце звяртацца да брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў, адрас электроннай пошты [email protected].

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу15

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Усе навіны →
Усе навіны

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу15

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць