Грамадства2828

«Вярніце арматуру»: колькі дзяржаве каштавала справа патрыётаў? 

Адзін з фігурантаў «Справы патрыётаў» выходзіць з турмы. Фота Сяргея Гудзіліна.

Ціхімі словамі Наскевіча пра «пастаўленую кропку» скончылася гучная Справа патрыётаў: восем месяцаў следства спатрэбілася, каб прыйсці да таго, што і так было відавочна ад пачатку — ніякай арганізаванай структуры беларускіх нацыяналістаў, якая замахваецца на дзяржаўны лад, няма.

Апроч надламаных лёсаў, спаленых нерваў і страчаных кадраў (успомніце, ці застаўся служыць у войску салдат па прызванні Уладзімір Румянцаў?), асобна трэба вылучыць кошт гэтай пастаноўкі.

У кожнага з фігурантаў справы асабістыя рэчы канфіскоўвалі дзясяткамі: сапёрныя лапаткі, страйкбольныя аўтаматы і пісталеты, нажы, муляжы гранат, шаўроны…

А вы ведаеце, колькі каштуе экспертыза бутафорскай зброі?

Напрыклад, каб спецыяліст Камітэта судовых экспертыз пацвердзіў, што страйкбольны аўтамат — не баявы, а ўсё ж страйкбольны, трэба 93 рублі.

Такую суму нам назвалі ў прэс-службе ведамства, калі мы спыталі пра цэны экспертыз у рамках крымінальных спраў.

Сюды ўваходзяць выдаткі на рэагенты, транспарт, святло, працу…

Уявіце цяпер, колькі тысяч рублёў сышло на тое, каб эксперты выявілі, што аўтаматы баявымі не страляюць, муляжныя гранаты не выбухаюць, сталовыя нажы не лятаюць, а шаўроны з арнаментам «Спарыш» — не экстрэмізм?

Дадайце сюды ганарары аператыўнікам за марныя высілкі (успомніце, як КДБ хваліўся, што гадамі вёў «легіянераў»), ганарары журналістам БТ, «СБ» і «Вечерніх Мінсков», паперу для справаводства, кошт харчавання ў СІЗА ўрэшце.

І цяпер паўстае пытанне: хто за гэта ўсё адкажа? Ці будзе прыцягнутая да адказнасці загадкавая «Фрау А.» за паклёп?

Вядома, у КДБ, які распачаў справу, «Фрау А.», да адказнасці не прыцягнуць, бо гэта не ўваходзіць у іх юрысдыкцыю. У Следчым камітэце таксама не кажуць, ці ёсць падставы для прыцягнення «Фрау А.».

У прэс-службе Белдзяржтэлерадыёкампаніі нам не змаглі сказаць, ці дадуць яны абвяржэнне свайму прапагандысцкаму фільму, параілі толькі пісаць да іх пісьмовыя запыты.

Як нам паведамілі «легіянеры», яны маюць намер ісці ў суд з позвамі да ўсіх прапагандыстаў з пазовамі аб абароне годнасці і зняпраўджванні паклёпаў.

Агулам жа «Справа патрыётаў» умацавала недавер да сілавых органаў і дзяржаўных СМІ. Яна замацавала разуменне, што ў Беларусі могуць адарваць ад працы і кінуць за краты тры дзясяткі невінаватых людзей, трымаць іх там 100 дзён, а потым не знойдзецца не толькі віны, але і вінаватых.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць