Свет3434

Тэлеграм заблакаваў канал пратэстоўцаў у Іране на патрабаванне ўладаў краіны

«У канале Тэлеграма (amadnews) з'явіліся інструкцыі па выкарыстанні кактэйляў Молатава супраць паліцыі, і мы яго заблакавалі згодна з нашым правілам «ніякіх заклікаў да гвалту». Асцярожна — ёсць лініі, якія ніхто не павінен пераходзіць», — напісаў у сябе ў Твітары стваральнік мэсэнджара Тэлеграм Павел Дураў.

У Іране Тэлеграм — самы папулярны мэсэнджар. Лічыцца, што ім карыстаецца да паловы насельніцтва.

Менавіта Тэлеграм быў выкарыстаны, каб склікаць людзей на дэманстрацыі пратэсту. Першая адбылася ў Мешхедзе 28 снежня. Інфармацыя пра яе імгненна распаўсюдзілася па ўсёй краіне, і 29 і 30 снежня маніфестацыі спалахнулі ўжо ў трох дзясятках гарадоў.

Пасля гэтага міністр тэлекамунікацый Ірана звінаваціў Тэлеграм у «падбухторванні пратэстаў».

Як сведчаць размешчаныя ў Ютубе відэа, выступы былі бурныя. Людзі скандавалі «Смерць дыктатару», меўся на ўвазе аятала Хаменеі. А таксама «Мулы, прэч з краіны».

На разгон маніфестантаў былі адпраўленыя сілы так званых Вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі і дружыннікаў-басіджаў. У горадзе Даруд два маніфестанты загінулі.

У Тэгеране пакуль прайшлі толькі малалікія акцыі, з удзелам пераважна студэнтаў.

Непасрэднай нагодай для пратэстаў стаў рост цэнаў на базавыя прадукты харчавання. Аднак на вуліцах амаль адразу загучалі палітычныя лозунгі. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Раўхані і змены сістэмы.

Іран — закрытая краіна, ісламская тэакратыя. У Іране адзіная ў сваім кшталце палітычная сістэма: адбываюцца канкурэнтныя выбары, абіраюць парламент і прэзідэнта, але канчатковае слова пры гэтым застаецца за шыіцкім духавенствам. 

Каментары34

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць